На працягу тыдня ў Дварэцкай сярэдняй школе праходзіць антынаркатычнай акцыя “Місія жыць”.

Яе мэта –  узмацненне антынаркатычнай прапаганды, фарміраванне ўстойлівага непрымання ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў і іх аналагаў сярод насельніцтва.

У першы дзень акцыі навучэнцам 6 класа было прапанавана намаляваць малюнак па тэме “Мы супраць наркотыкаў”. Таксама  праводзілася мерапрыемства “Мая сям’я супраць наркотыкаў”. Рабятам паглядзелі відэаролік “Наркотыкі сціраюць цябе з жыцця” і затым абмеркавалі, што можна зрабіць для таго, каб прадухіліць распаўсюджванне “чумы 21 стагоддзя” сярод моладзі.

У час гульні “Твой выбар” навучэнцам задаваліся пэўныя пытанні па праблеме ўжывання алкаголю, наркатычных рэчываў, курэння. Кожны ўдзельнік адказваў на пытанне “Чаму ты абраў менавіта гэты адказ?”. Дзеці з задавальненнем уступалі ў дыскусію, выказвалі сваю думку.

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця навучэнцы раздалі вучням і настаўнікам антынаркатычныя буклеты.

Святлана ВІНЦУКЕВІЧ,
класны кіраўнік 6 класа Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации