Мір на зямлі мы павінны ствараць разам. Уладыка Гурый наведаў Дзятлаўшчыну

4 жніўня святары і прыхаджане сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве прынялі ўдзел у божай літургіі, якую  правёў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у саслужэнні з клірыкамі епархіі і храма.

У дзень ушанавання Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ён адзначыў дзень хіратоніі.

У Дзятлаве яго сустрэлі прыхаджане храма, прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, а таксама старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, генеральны дырэктар санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства “Белпрафсаюзкурорт” Мікалай Мацюкевіч, прафсаюзныя лідары нашага раёна Аляксандр Дубовік і Уладзімір Казак.

У час літургіі разам маліліся аб здароўі, міры і дабрабыце, ладзе ў сем’ях, каб Гасподзь дараваў дабрыню, мудрасць, цярпенне жыхарам нашай краіны.

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый павіншаваў усіх са святам, падзякаваў ім за шчырую любоў да свайго храма і добрыя справы на яго карысць. Ён уручыў юбілейныя медалі Беларускай праваслаўнай царквы “1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях”  Міхаілу Орду, Андрэю Садоўскаму і Мікалаю Мацюкевічу.

– Паважаныя землякі! Мне вельмі прыемна разам з вамі знаходзіцца ў гэтым велічным храме на маёй малой радзіме, – звярнуўся да прысутных Міхаіл Орда. – Бо ўсё, што для нас блізка і дорага, знаходзіцца побач з намі: гэта нашы родныя, якім мы дорым сваю любоў. Мір на зямлі мы павінны ствараць разам. Калі будзем адасобленымі, знойдуцца тыя, хто захоча прынесці на нашу зямлю беды і няшчасці, гісторыя ведае нямала такіх прыкладаў. Каб супрацьстаяць несправядлівасці, злу, няпраўдзе, мы павінны быць разам: працаваць, аб’ядноўвацца вакол дзяржавы, царквы, каб быць моцнымі, каб захаваць самае галоўнае – мір, дабрабыт і спакой у жыцці, краіне, грамадстве.

Кіраўнік раёна падзякаваў Уладыку Гурыю за асветніцкую работу і ўзаемадзеянне, павіншаваў са святам.

– На працягу многіх стагоддзяў царква з’яўлялася апорай і падтрымкай для беларусаў. Яна – захавальніца духоўнасці, гісторыі і традыцый, і мы, наведваючы храм, аддаём даніну павагі нашым продкам, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Шаноўны Уладыка Гурый, у гэты святочны дзень хачу выказаць словы ўдзячнасці за дзейнасць у славу Божую і служэнне людзям, уручыць самую высокую ўзнагароду нашага раёна – Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама.

За вялікі ўклад у развіццё і памнажэнне духоўнага патэнцыялу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 525-годдзем горада Дзятлава Падзячным лістом старшыні райвыканкама быў адзначаны благачынны цэркваў Дзятлаўскай царкоўнай акругі Іаан Кісель.

З гадавінай хіратоніі Уладыку Гурыя павіншавала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. Яна гаварыла пра вялікую ролю царквы ў фарміраванні асобы і светапогляду школьнікаў, расказала аб цесным супрацоўніцтве ўстановаў адукацыі і царквы.

– Міласэрнасць, спагада, павага да бацькоў, памяць продкаў, – спрадвечныя каштоўнасці, якія падрастаючае пакаленне спасцігае ў храме, – заўважыла яна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

1 час ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

1 час ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

12 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

13 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago