У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адкрылася выстава малюнкаў наведвальніцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Іўліяніі Шах. Яе апошнія работы – некалькі дзясяткаў жыццясцвярджальных запамінальных карцін з сакавітымі яркімі фарбамі, жыццёвымі і казачнымі сюжэтамі. Малюнкам Іўліяніі ўласцівы касмічнасць і міфалагічнасць, уражвае лёгкасць і дынамічнасць намаляваных ёю герояў. Сярод колераў, якім аддае перавагу аўтарка – блакітны, ружовы, ліловы.    

На адкрыццё выставы былі запрошаны наведвальнікі аддзялення “Праменьчык” і навучэнцы старэйшых класаў гімназіі №1 горада Дзятлава. Пра юную аматарку выяўленчага мастацтва і яе захапленне прысутным расказала арганізатар выставы – псіхолаг Цэнтра Вольга Ступчык.

– Усё пачынаецца з сям’і. Наколькі творчым і шчаслівым вырасце чалавек, залежыць ад яго бацькоў. Іўліянія нарадзілася з несуцяшальным дыягназам ДЦП, аднак яна не скарылася цяжкасцям, а наадварот, годна пераадольвае іх, стараецца несці радасць жыцця іншым людзям. Юля – чалавек творчы, і вырасла яна такой дзякуючы сваёй матулі, якая ў свой час запісала дачку ў мастацкі гурток.

Цяпер Іўліяніі 26 гадоў, большую частку з якіх яна малюе. Вялікую ролю ў фарміраванні светапогляду юнай аматаркі мастацтва сыграла яе бабуля. Яна гаварыла ўнучцы, што не варта маляваць усё без разбору – з дапамогай фарбаў на паперы трэба адлюстроўваць прыгажосць і пяшчоту навакольнага свету, бо кепскага вакол нас і так хапае. Карціны Юлі паступова “засялілі” балярыны, анёлы, дзеці, прыгожыя дзяўчыны і кветкі.

Каб яшчэ шырэй пазнаёміць прысутных са сваёй творчасцю, у тым ліку ранейшымі работамі, Іўліянія Шах падрыхтавала мультымедыйную прэзентацыю, дзе да сваіх карцін падабрала філасофскія выразы з глыбокім сэнсам – аб людзях і галоўных духоўных каштоўнасцях.

Выстава Іўліяніі называецца “Свет фантазій”. І сапраўды, яе работы заклікаюць у маляўнічы свет казкі, дзе дабро перамагае, дзе можна пакатацца на месяцы, пазнаёміцца з Дзюймовачкай і ўбачыць Анёла.

Сама Іўліянія Шах расказвае, што яе натхняюць карціны англійскай мастачкі Жазэфіны Уол з казачнымі сюжэтамі, а таксама балет, музыка і малюнкі дзяцей. Наогул, Юля лічыць, што “дзіцячыя душы нічым не абцяжараны, дзеці нараджаюцца з дарам бачыць свет непасрэдна і быццам жывуць не першае жыццё на гэтай планеце – у іх усё гарманічна”.

У маляванні Іўліянія знаходзіць душэўны спакой, фарбы дапамагаюць ёй “збегчы” ад паўсядзённай мітусні ў свет фантазій, стварыць казку на лісце паперы. А яшчэ Юля ўпэўнена, што, “калі кепскі настрой – фарбы ўсё выправяць”.

Працуе дзяўчына найчасцей дома, аднак шэсць дзён на тыдні наведвае Дзятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў, якую скончыла яшчэ ў 2013 годзе. Педагогі ўстановы выдатна ведаюць Іўліянію Шах і не забараняюць ёй прыходзіць на заняткі. У свой час Юля апякае юных наведвальнікаў школы, ведае пра іх планы і турботы, дапамагае ім пасля заняткаў прыбраць працоўныя месцы. Ёй падабаецца мець шмат сяброў і працаваць у групе.

Найчасцей для сваіх карцін Іўліянія выкарыстоўвае гуаш, часам – акварэль, у планах – навучыцца маляваць маслам. У юнай мастачкі ўжо ёсць вопыт удзелу ў конкурсах: яна прызёрка моладзевага фестывалю-конкурсу “Велікодны куліч”, конкурсу Беларусбанка “Фінансавая азбука” і нават “Славянскага базара”.

Наведаць выставу работ Іўліяніі Шах жадаючыя змогуць яшчэ на працягу некалькіх дзён. Паглядзець малюнкі наведвальніцы “Праменьчыка” ўжо запрошаны школьнікі і выхаванцы дзіцячага садка.

 

Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

Жаночыя сакрэты паспяховай аграноміі

Вячаслаў Адамчык – герой мірнага часу

Сэрцам адданы роднай зямлі

administrator

View Comments

  • Малайчына! Вельмі прыгожыя і змястоўныя работы.

  • Мужественная девочка, и работы жизнеутверждающие.

Share
Published by
administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Сильный дождь, град, гроза

Чтобы не стать жертвой непогоды, достаточно усвоить ряд несложных правил поведения. Если ненастье застало вас…

11 минут ago

Юные атлеты Дятловщины посвятили рекорды Дню Победы

На стадионе средней школы № 3 г. Дятлово имени И. Ю. Филидовича царила атмосфера настоящего спортивного праздника.…

16 минут ago

Управа знойдзецца на кожнага скандаліста

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без насілля!”, якая праходзіць з 11 па 17 мая,…

32 минуты ago

Белорусские сельхозпредприятия в четыре раза увеличили экспорт в Азербайджан через БУТБ

Белорусские сельхозпредприятия в 4 раза увеличили экспорт в Азербайджан через Белорусскую универсальную товарную биржу. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко обозначил важность оснащения войск современным вооружением для решения задач обороны

Без оснащения войск современным вооружением решить задачи обороны невозможно. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…

2 часа ago

Дзятлаўскія валейбалісткі – на п’едэстале лідараў рэспублікі

У Раўбічах у фінале рэспубліканскай спартакіяды па валейболе сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў…

4 часа ago