Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён правёў прыём грамадзян у памяшканні райвыканкама, у якім таксама прынялі ўдзел  начальнік упраўлення ЖКГ Гродзенскага аблвыканкама Наталля Гуламава, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Грамко.

На прыём да міністра з калектыўным зваротам прыйшлі чатыры жыхаркі раённага цэнтра. Яны прасілі пасадзейнічаць у вырашэнні пытання аб пракладванні каналізацыі па іх вуліцы.

Генадзь Трубіла прапанаваў жанчынам сваё бачанне вырашэння дадзенай сітуацыі. Ён даў даручэнне ўпраўленню жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама трымаць зварот на кантролі.

У час прыёму размова ішла аб рабоце Дзятлаўскага РУП ЖКГ і развіцці галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў цэлым. Генадзь Аляксеевіч адзначыў, што на пільным кантролі кіраўніка дзяржавы і іх міністэрства застаецца праблема з месцамі пахавання і пад’язнымі дарогамі да іх. Па яго словах, такія сітуацыі павінны вырашацца аператыўна і прадметна. Таксама ён нагадаў аб ключавой для эканомікі краіны тэме другаснай сыравіны, якая не губляе сваёй актуальнасці.

– Прэзідэнтам Беларусі была пастаўлена задача давесці долю вымання другаснай сыравіны з адходаў да 70 %, – агучыў міністр. – Каб гэта лічба стада рэальнай, жылкамунгасам трэба займацца дадзеным пытаннем пастаянна, прымяняючы свае дзейсныя падыходы.

Таксама Генадзь Аляксеевіч даў параду па арганізацыі работы жылкамунгасаў у такіх раёнах, як наш:

– Паступова адыходзіць ад практыкі падрадных работ, знаходзіць дастойных спецыялістаў на месцах і збіраць моцную каманду ў кожным з відаў дзейнасці.

Разам з кіраўніком раёна Генадзь Трубіла і Наталля Гуламава наведалі адзін з аб’ектаў рэканструкцыі – фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Дзятлаве, пазнаёміліся з работай ТАА “Ізакам”, якое займаецца выпускам ПІ-трубаў, пабывалі на ўчастку сартавання другасных адходаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

6 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

6 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

6 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

7 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

7 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

8 часов ago