Такую задачу паставіў перад ведамствам намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко, прадстаўляючы калектыву новага кіраўніка Ірыну Касцевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Спектр ускладзеных на Мінпрацы і сацабароны задач шырокі. «Неабходны ініцыятывы па ўдасканаленні функцыянавання рынку працы, сістэмы матэрыяльнага стымулявання работнікаў, разняволення дзелавой актыўнасці», — адзначыў Васіль Жарко. Калектыву міністэрства разам з новым кіраўніком трэба будзе прадоўжыць работу ў пенсійнай сферы, а таксама ў частцы ўкаранення найбольш рацыянальных форм сацыяльнага абслугоўвання грамадзян. У сістэме Мінпрацы знаходзіцца 80 дамоў-інтэрнатаў, 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання і іншыя арганізацыі, занята больш як 37,5 тыс. чалавек. «Гэтай сістэмай неабходна кіраваць эфектыўна, удасканальваць і аптымізаваць яе далейшае функцыянаванне», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер. Адсюль, паводле яго слоў, вынікае яшчэ адна задача новага міністра — паглядзець свежым поглядам і ў даволі сціслыя тэрміны на функцыянаванне ўсёй сацыяльна-працоўнай сферы, работу цэнтральнага апарату міністэрства, мясцовых органаў кіравання па працы і сацыяльнай абароне. Кіраўніку ведамства трэба ўнесці аргументаваныя прапановы як па структуры, так і па кадрах. «Усё павінна быць максімальна ўзважана і прадумана», — сказаў Васіль Жарко. Акрамя таго, Мінпрацы пад кіраўніцтвам Ірыны Касцевіч трэба будзе ўмацоўваць пазітыўныя тэндэнцыі ў дэмаграфічнай сітуацыі, якія былі дасягнуты ў мінулыя гады. Новага міністра працы і сацабароны Васіль Жарко ахарактарызаваў як дасведчанага, вопытнага, сучасна мыслячага кіраўніка, які валодае неабходнымі ведамі, дзелавымі і арганізатарскімі здольнасцямі. Міністэрства працы і сацабароны — адно з ключавых у структуры ўрада, нагадаў ён. Кожны з курыруемых ім напрамкаў патрабуе не толькі глыбокіх прафесійных ведаў, але і самага цеснага ўзаемадзеяння з дзяржорганамі на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях. Ірына Касцевіч у бліжэйшы час мае намер сустрэцца з усімі начальнікамі структурных падраздзяленняў і выслухаць іх прапановы па паляпшэнні работы ў сферах, за якія яны адказваюць.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации