Свята працы прадоўжыла спартыўная праграма – аматарскі лёгкаатлетычны забег “Міля Жалабоўскага”, які праходзіць у рамках праекта “Дзятлава – здаровы горад”. Ён сабраў больш за 250 бегуноў з навучальных установаў і 32-х працоўных калектываў раёна. На дыстанцыі тысяча шэсцьсот метраў паміж сабой спаборнічалі як дарослыя, так і дзеці ў васьмі ўзроставых групах: самыя малодшыя – ад 13 гадоў, самыя старэйшыя – больш за 60.

Cпартыўны дух, азарт і святочны настрой панавалі ўжо на старце. Кожны па-свойму рыхтаваўся да дыстанцыі і верыў у перамогу. Актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў забегу іх балельшчыкі.

Загадчык спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда пажадаў спартсменам лёгкіх стартаў і добрых вынікаў:

– Стала добрай традыцыяй у Свята працы праводзіць лёгкаатлетычны забег “Міля Жалабоўскага”, таму што спорт – гэта таксама праца, складаная, напружаная. Сёння ва ўсіх ёсць магчымасць далучыцца да ўдзелу ў забегу і праверыць свой узровень падрыхтоўкі на фоне лепшага выніку краіны ад нашага земляка Міхаіла Жалабоўскага. 

Усе спартсмены-аматары атрымалі на фінішы памятныя медалі.

Дарэчы, самы лепшы вынік сярод усіх удзельнікаў сёлетняга забегу склаў 4 хвіліны 24 секунды (рэкорд Міхаіла Жалабоўскага на алімпіядзе – 3 хвіліны 59 секунд).

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

6 мая, 2026
Нам даверана памяць. Пад мірным небам зноў гучаць віншаванні
Детям — отдельное внимание

Похожие публикации