З урачыстасці пачалася раніца ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.
З прафесійным святам праваахоўнікаў прыехаў павіншаваць кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі.
Андрэй Уладзіміравіч выказаў словы падзякі супрацоўнікам міліцыі, якія нясуць нялёгкую службу, ахоўваючы правапарадак у горадзе і сельскай мясцовасці, іх сем’ям – за разуменне і падтрымку, стварэнне хатняй утульнасці, ветэранам і пенсіянерам – за ўнесены ўклад у аператыўна-службовую дзейнасць.
Ад імя райвыканкама і дэпутацкага корпуса ён уручыў шэрагу супрацоўнікаў ганаровыя граматы і падзячныя лісты за бездакорную службу, узорнае выкананне сваіх абавязкаў, асабісты ўклад у ахову грамадскага парадку і прафілактыку злачынстваў.
Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны: маёр міліцыі Анатолій Андалюкевіч, начальнік штаба; маёр міліцыі Вольга Індура, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі; капітан міліцыі Валерый Бароўскі, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі.
Падзячнымі лістамі райвыканкама ўзнагароджаны: Вольга Лупач, вядучы спецыяліст групы кадраў бяспекі; Аксана Мікуціна, бухгалтар.
Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: маёр міліцыі Віктар Лазута, старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі; маёр міліцыі Яўген Свораб, старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі.
Падзячнымі лістамі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: прапаршчык міліцыі Сяргей Рудзік, міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі; старшы сяржант міліцыі Анатолій Філіповіч, міліцыянер-дзяжурны ізалятара для часовага ўтрымання асобаў, затрыманых або заключаных пад варту, міліцыі грамадскай бяспекі.
****
Напрыканцы ўрачыстасці ад імя ўсяго асабовага саставу павіншаваў з надыходзячым святам 8 Сакавіка супрацоўніц Дзятлаўскай міліцыі начальнік аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Біль.
Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…