— Мікраспарыя або лішай, як часта называюць гэтае захворванне ў народзе, на першы погляд здаецца зусім простай хваробай. Аднак калі яе своечасова не заўважыць і не звярнуцца па медыцынскую дапамогу, мікраспарыя можа зацягнуцца на 6-12 тыдняў.
Дактары ведаюць, што ў 80% выпадкаў заражэння чалавека мікраспарыяй вінаваты бадзяжныя каты. Хворую жывёліну, пашкадаваўшы яе, можа прынесці дахаты дзіця. Пазней здараецца, што праз агульныя прадметы заражаюцца ўсе члены сям’і.
— Якія сімптомы мікраспарыі?
— Хвароба пашкоджвае валасы, скуру, вельмі рэдка — пазногці. Узбуджальнікам хваробы з’яўляецца грыбок, які даволі складана вылечыць.
Дыягностыка мікраспарыі вельмі простая. Праз тыдзень пасля кантакта з хворай жывёлай на руках, нагах, іншых участках цела з’яўляюцца характэрныя акруглыя ружовыя плямы, часам пакрытыя коркай. Мікраспарыя валасяной часткі галавы таксама мае характэрны малюнак, менавіта таму гэты від мікраспарыі называюць яшчэ стрыгучым лішаём. Узбуджальнік грыбка пашкоджвае рагавы слой скуры і пранікае ўнутр воласа.
Сама сабой мікраспарыя не праходзіць. Каб пазбавіцца ад хваробы , трэба назапасіць цярпення , быць дысцыплінаваным і прайсці поўны курс стацыянарнага лячэння.
— Якая прафілактыка хваробы?
— У большасці выпадкаў хатнія жывёліны не пагражаюць заражэннем на мікраспарыю пры ўмове, калі не кантактуюць з бадзяжнымі. Таксама цяпер кошцы або сабаку можна зрабіць прышчэпку ад гэтага захворвання.
Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…
17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…