Categories: Падзеі

Мікрахвалеўка: “за” ці “супраць”?

Мікрахвалевыя печы – гэта зручны варыянт прыгатавання ежы, але ці не расплачваемся мы сваім здароўем за гэтую зручнасць.

Як мікрахвалевыя печы гатуюць ежу?

Як мікрахвалевыя печы працуюць — вось што вам трэба ведаць: атамы пераменнага току мяняюць іх палярнасць. Гэта стварае трэнне, прымушаючы ежу награвацца.

Чым мікрахвалевыя печы небяспечныя?

Эксперты кажуць, што ўнутры вашай мікрахвалевай печы 2450000000 герц. Пры гэтым, колькасць частотаў, якія наносяць шкоду арганізму чалавека, складае 10 герц. Будзьце асцярожныя і ніколі не стойце каля мікрахвалевай печы, якая працуе.

Што робіць мікрахвалевая печ з нашай ежай?

Многія эксперты сцвярджаюць, што мікрахвалеўка знішчае карысныя рэчывы ў ежы. Выпраменьванне ад мікрахвалевай печы разбурае і дэфармуе малекулы ежы, ствараючы небяспечныя радыеактыўныя злучэнні. У мікрахвалеўцы грудное малако губляе 96% сваіх антыцелаў. Структура сумесі для грудных дзяцей змяняецца, ствараючы імуналагічныя парушэнні.

У 1992 годзе даследавалі удзельнікаў эксперымента, якія спажывалі агародніну, прыгатаваную ў мікрахвалеўцы.

Было заўважана, што ва ўдзельнікаў эксперыменту хутка павялічваўся ўзровень халестэрыну, зніжаўся гемаглабін, што выклікала анемію, змяншалася колькасць белых крывяных клетак, павялічваўся ўзровень лейкацытаў, што азначала атручванне і пашкоджанне клетак.

Заўвага: трэба быць вельмі асцярожнымі і ведаць, што нават калі ваша мікрахвалевая печ цалкам герметычная, вы па-ранейшаму падвяргаецеся шкоднаму ўздзеянню электрамагнітных палёў. Яны могуць пранікаць у цела чалавека, як рэнтгенаўскае выпраменьванне, і выклікаць сур’ёзныя праблемы са здароўем.

А. ГІРЫК,

доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ

Л. ЛАЗОЎСКАЯ,

загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

12 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

15 часов ago