Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах – масавая арганізацыя, якая служыць для аховы жыцця на вадаёмах нашай краіны, выконваючы такім чынам важныя дзяржаўныя задачы. Галоўная задача арганізацыі – дабіцца максімальна магчымага зніжэння выпадкаў гібелі людзей на вадзе. Безумоўна, праблемы з бяспекай на вадзе па-ранейшаму застаюцца: з пачатку года ўтапілася больш за 100 чалавек, у тым ліку 9 непаўналетніх. За ўвесь мінулы год у вобласці на вадаёмах загінуў 41 чалавек, з іх — 2 дзяцей.
Летняя пара. У спякотны дзень так прыемна пакупацца ў рацэ ці возеры. Вада зніжае стомленасць, пасля купання вы адчуваеце бадзёрасць і прахалоду. Але заўсёды трэба памятаць, што вада тоіць небяспеку, асабліва калі людзі грэбуюць мерамі бяспекі ў час купання.
Асноўныя правілы для тых, хто купаецца: у час купання не заплывайце далёка, не пераацэньвайце свае сілы. Калі адчуеце стомленасць, не спрабуйце як мага хутчэй даплысці да берага.
Купайцеся на пляжах і толькі ў спецыяльна адведзеных месцах адпачынку. Калі не ўмееце плаваць, не заходзьце ў ваду вышэй пояса: пры няўпэўненым плаванні плывіце ўздоўж берага ці ў накірунку да яго. Недапушчальна ўваходзіць у ваду і купацца ў стане алкагольнага ап’янення.
Не заплывайце за забараняючыя знакі, не арганізоўвайце гульні на вадзе, не дапускайце дзеянняў, якія могуць прывесці да няшчасных выпадкаў. Не пакідайце дзяцей без нагляду.
У. БАРАВІК,
старшыня раённай арганізацыі ТРВОД
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…