27 снежня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда правёў заключны ў гэтым годзе асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме.
Да яго звярнуліся чатыры заяўнікі з пытаннямі асабістага і грамадскага парадку. Так, прадпрымальніка Дзятлаўшчыны хвалявала пытанне размяшчэння вонкавай рэкламы на тэрыторыі раёна. Матуля, якая выхоўвае дзіця з патрэбамі ў спецыяльнай рэабілітацыі, папрасіла дапамогі ў вырашэнні жыллёвага пытання на час праходжання лячэння. Яна падзякавала дэпутату за работу на карысць людзей і ўручыла яму эскіз, які яны намалявалі разам з дачкой – палац Радзівілаў, які будзе нагадваць яму аб малой радзіме.
Жыхарка аграгарадка Дварэц паскардзілася на несумленных будаўнікоў, якія ўзялі плату, а работы выконваць не спяшаюцца. Прычынай звароту дзятлаўчанкі стала рэалізацыя няякаснага тавару індывідуальнымі прадпрымальнікамі і несумленнае выкананне імі сваіх абавязкаў.
Дэпутат падзякаваў жыхарам раёна за давер і даў тлумачэнні па зваротах у час прыёму, паабяцаўшы трымаць ход спраў на кантролі.
Міхаіл Орда падвёў вынікі прыёму:
– Найперш хачу павіншаваць землякоў з навагоднімі святамі. Гэты год быў надзвычай спрыяльны для дзятлаўскай зямлі як у эканоміцы, так і ў пытаннях сацыяльнай сферы: агульнымі намаганнямі шмат зроблена, добраўпарадкавана. Ганаруся тым, што раён увайшоў у дзясятку лепшых у Беларусі па ўзроўні ўстойлівага развіцця. Каб далей было яшчэ лепш, трэба працаваць разам. Хацелася б, каб у кожнай сям’і быў дабрабыт і згода, каб усе планы рэалізаваліся, а мары збыліся.
Сённяшні прыём быў, як і заўжды, насычаны. Ён паказаў, з якімі рознымі пытаннямі звяртаюцца да дэпутатаў. Дэпутат – гэта той чалавек, якога людзі выбіраюць, аказваючы давер, і абавязак кожнага народнага абранніка зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы грамадзянам ва ўсіх пытаннях. Раённая ўлада і дэпутацкі корпус эфектыўна ўзаемадзейнічаюць. Уважліва ўнікаем у кожнае пытанне, каб максімальна аператыўна падказаць або знайсці іх вырашэнне.
Дзякуючы плённаму супрацоўніцтву кіраўніцтва раёна і дэпутацкага корпусу пажаданні людзей былі пачуты, а просьбы аб дапамозе задаволены.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Семиэтажный жилой дом на 49 квартир, большинство из которых арендные, торжественно открыли накануне областного фестиваля-ярмарки…
Сколько туристов посещают Беларусь? Белстат представил статобзор ко Всемирному дню туризма, который отмечается 27 сентября,…
Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…
Уже 26 сентября городской поселок превратится в масштабную праздничную локацию, где будут чествовать лучших тружеников…
Елена Васкель, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, председатель районной организации ОО…
У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва разам з кірмашом…