Не кожны чалавек умее пачуць галасы мінулага.
Шчодра гэтым талентам надзелены наш зямляк Міхаіл Лук’янчык. Шмат гадоў ён супрацоўнічае з газетай “Перамога”, на старонках якой дзеліцца вынікамі сваіх пошукаў.
Цікава было даведацца ў аўтара, калі ён пачаў разгадваць таямніцы малой радзімы і над чым працуе цяпер.
– Задума апісваць старонкі гісторыі роднага краю з’явілася яшчэ калі працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Яварскай сярэдняй школы, але ўсур’ёз заняцца пошукавай работай тады не хапіла часу.
Прыступіць да яе змог у 2014 годзе, калі мяне заклікалі працаваць старэйшым навуковым супрацоўнікам у Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. З той пары і да нашых дзён не спыняю краязнаўчых пошукаў. Асабліва мяне цікавіць тэма Вялікай Айчыннай вайны, лёсы землякоў, якія працавалі і працуюць на Дзятлаўшчыне, невядомыя старонкі гісторыі роднага краю. Вынікамі работы сталі тры зборнікі: адзін па гісторыі нашага раёна – “Мая Дзятлаўшчына: для жыцця на зямлі” і два аўтабіяграфічныя – “Зямля бацькоў – зямля святая”, “Карані і парасткі”. Сямейныя зборнікі выпускаў для родных, а кнігу “Мая Дзятлаўшчына: для жыцця на зямлі” можна знайсці ў кожнай школе раёна, ёсць яна ў раённай бібліятэцы, ваенкамаце, савеце ветэранаў, музеі. З 65 выпушчаных экзэмпляраў у мяне засталіся толькі тры.
Міхаіл Лук’янчык не спыняецца на дасягнутым і прадаўжае пошук новых тэм для сваіх даследаванняў. Газета “Перамога” таксама публікуе на сваіх старонках матэрыялы аб гістарычным мінулым Дзятлаўшчыны, таму рэдакцыя раёнкі вырашыла падтрымаць цікавасць аўтара да гэтай тэмы, і прапанавала яму супрацоўніцтва ў новым фармаце. Так узнікла ідэя краязнаўчага праекта.
Новы сумесны з раённай газетай праект “Землякі” будзе прысвечаны дзятлаўчанам, якія ўнеслі свой уклад у развіццё роднага краю. Гэта ветэраны вайны і працы, заслужаныя работнікі розных прафесій, нярэдка адзначаныя Ганаровымі ўзнагародамі і званнямі.
Праект адкрывае артыкул Міхаіла Лук’янчыка “Сейбіт разумнага, добрага, вечнага” пра нашу зямлячку, ветэрана педагагічнай працы Валянціну Русіну. Ён друкуецца напярэдадні прафесійнага свята педагогаў – Дня настаўніка, і яшчэ раз даказвае, што дзятлаўская зямля багата на светлых і таленавітых людзей, справы якіх надоўга застаюцца жыць у будучых пакаленнях.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…
Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…
Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…