Міхаіл Буйко: “Усё, што датычыцца пажарнай бяспекі, ёсць у нас”

Пакуль мы працуем, адпачываем і вырашаем надзённыя клопаты, нашай абаронай ад надзвычайных сітуацый займаюцца не адразу заўважныя, але такія важныя сістэмы, падкантрольныя спецыялістам.

Аб буднях і штодзённых клопатах Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ расказаў яго начальнік Міхаіл Буйко:

– Займаемся мантажом і абслугоўваннем пажарнай сігналізацыі, сістэмы відэаназірання, выконваем розныя работы, якія датычацца пажарнай бяспекі: вогнеахоўная апрацоўка, праверка дымаходаў, вентыляцыйных каналаў і іншыя. На нашым пастаянным абслугоўванні больш за 240 аб’ектаў.

– Як часта патрабуецца ваш удзел у працэсе работы абсталявання?

– Кожны месяц праводзім праверку работы згодна з рэгламентам, раз на квартал – паглыбленае даследаванне на адпаведнасць усім тэхнічным патрабаванням.

– Ці часта бываюць “спрацоўкі” сігналізацыі і чым яны абумоўлены?

– Ёсць некаторы працэнт, калі сістэма рэагуе на неаб’ектыўныя знешнія прычыны, як, напрыклад, вялікая колькасць мошак у лясной мясцовасці, чалавечы фактар, калі выпадкова ці наўмысна ўмешваюцца ў работу абсталявання. Аднак пры гэтым нярэдкія выпадкі, калі ўдавалася выратаваць жыццё людзей. Апошнім часам такія прэцэдэнты фіксаваліся ў інтэрнатах, дзе пражываюць працуючыя грамадзяне.

– З чым да вас звяртаюцца дзятлаўчане?

– Кожны жыхар раёна можа звярнуцца на наш участак з заяўкай на праверку дымаходаў і вентыляцыйных каналаў, атрымаць кансультацыю па тэлефоне або з выездам на месца. Набыць усю беларускую прадукцыю, звязаную з пажарнай бяспекай, ад аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і датчыка чаднага газу да вогнетушыцеляў і пажарных рукавоў таксама можна ў нас у Дзятлаве.

– З якім поспехам працуеце?

– Стараемся з году ў год трымаць марку на ўзроўні іншых філіялаў вобласці, выконваючы ўсе даведзеныя аб’ёмы работ. За першыя два месяцы года мы выканалі квартальны план работы. Гэта заслуга невялікага, але дружнага і зладжанага калектыву. Калі прадбачыцца вялікі аб’ём работ, супрацоўнічаем з калегамі з іншых раёнаў. Так дружна папрацавалі ў нашым раёне на аб’екце “Санаторый “Альфа Радон”, цяпер спецыялісты паедуць у камандзіроўку ў Гродна выконваць мантаж пажарнай сігналізацыі на заводзе “Хімвалакно” ААТ “Гродна Азот”. Плануем у бліжэйшым будучым прыняць на работу электрыка-вадзіцеля.

– Ваша працоўная дзейнасць цесна звязана з грамадскай. Раскажыце падрабязней пра яе і пра прафілактычную работу.

– Мне выпаў гонар узначальваць раённы савет РГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”. У нашы рады ўваходзяць многія арганізацыі раёна, якія маюць свае добраахвотныя пажарныя каманды, таксама праводзім работу з моладдзю, ладзім навучальныя семінары і акцыі. Пастаянна прымаем удзел у шырокамаштабных сельскіх сходах на базе сельвыканкамаў раёна, выязджаем з прапагандысцкай работай у школы, уваходзім у лік арганізатараў і спонсараў раённых мерапрыемстваў пажарнай тэматыкі. Асвету насельніцтва па папярэджанні пажаранебяспечных сітуацый праводзім пастаянна ў час праверак і выканання работ у домаўладаннях і арганізацыях раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

14 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

15 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

15 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

18 часов ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

18 часов ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

1 день ago