У Гродзенскай вобласці, у тым ліку ў Дзятлаўскім раёне, з 16 ліпеня па 16 жніўня пройдзе месячнік бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама адзначае, што нягледзячы на праводзімы комплекс арганізацыйных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі працы падчас правядзення ўборачнай кампаніі ў сельскагаспадарчых арганізацыях дапускаюцца парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, не забяспечваецца своечасовае прыняцце мер па зніжэнні рызык, якія спрыяюць узнікненню вытворчага траўматызму, не выконваюцца патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

У арганізацыях аграпрамысловага комплексу вобласці захоўваецца высокі ўзровень вытворчага траўматызму. У 2024 годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 6 работнікаў, 21 атрымаў цяжкія траўмы. За 6 месяцаў 2025 года цяжка траўмаваны 10 чалавек, у тым ліку 2 – са смяротным зыходам.

У мэтах ажыццяўлення дзейснага кантролю за выкананнем патрабаванняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны, павышэння адказнасці кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў за забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджання выпадкаў вытворчага траўматызму пры масавых уборачных работах Гродзенскім аблвыканкамам ініцыявана правядзенне месячніка бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Аляксандр КАМАРОЎ,

галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga    #охрана труда #месячник #уборочная

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации