Месячнік адукацыйнага турызму праходзіць на Дзятлаўшчыне

Турызм – справа не новая, аднак для многіх пакуль не зусім зразумелая.

Які турызм бывае, у чым розніца таго ці іншага віду турызму, звычайны жыхар Дзятлава не адкажа. А розніца ёсць. Менавіта таму на працягу года Дзятлаўскі турыстычны інфармацыйны цэнтр будзе знаёміць землякоў з тымі відамі турызму, якія маюцца ў нашым раёне. І пачнём мы наша знаёмства з адукацыйнага турызму.

Адукацыйны турызм – гэта турыстычнае падарожжа, якое мае на ўвазе адукацыйныя мэты (пазнанне новага, пашырэнне агульнага кругагляду вучня, набыццё ведаў па канкрэтных прадметах у залежнасці ад месца наведвання і г.д.). А турінфацэнтр павінен арганізаваць такія турыстычныя падарожжы, што мы і зрабілі ў супрацоўніцтве з аддзелам адукацыі і школамі горада і раёна.

Пешыя падарожжы па горадзе актыўна пачалі класныя калектывы сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Дзятлава, прычым вучні наведваюць не толькі помнікі, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, але і музеі школ-суседак. Так, вучні 6 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава наведалі музей “Вытокі”, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 3, а вучні 2 класа сярэдняй школы № 3 з задавальненнем акунуліся ў далёкае мінулае нашых землякоў, наведаўшы музей “Гісторыя Дзятлаўшчыны”, размешчаны сярэдняй школе № 1.

Падарожнічаць вучні будуць увесь каляндарны год – і пеша, і на аўтобусах. Большая частка такіх адукацыйных падарожжаў будзе прысвечана 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак Дятлаўскі турінфацэнтр можа прапанаваць і шэраг падарожжаў, якія пазнаёмяць навучэнцаў з далёкай мінуўшчынай роднага краю, са знакамітымі землякамі, прыроднымі асаблівасцямі і багаццямі Дзятлаўшчыны, помнікамі археалогіі і архітэктуры.

Мы ўпэўнены, што кожны выпускнік школы павінен ведаць гісторыю і культурныя здабыткі малой радзімы, трагічныя старонкі яе мінулага, таму прапаноўваем экскурсіі і для вучняў пачатковых класаў, і для старшакласнікаў.

Звяртайцеся да нас па тэлефоне 8-015-63- 32-5-58.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

7 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

7 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

8 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

9 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

10 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

10 часов ago