Меркаванні. #Моладзь. Будучыня. Беларусь

Пад такім дэвізам-хэштэгам прайшоў у Гродне форум “Беларусь – гэта я”. Дэлегацыя Дзятлаўшчыны наведала яго.

Сваімі ўражаннямі ад форуму і ідэямі падзяліліся ўдзельнікі мерапрыемства, маладыя работнікі арганізацый раёна.

Алена Рынгель, настаўніца хіміі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава:

– Я рада, што змагла паўдзельнічаць у моладзевым форуме. Уражанні неперадавальныя! Было вельмі цікава і пазнавальна. Форум прайшоў у некалькі этапаў, адзін з іх адкрыты дыялог, у час якога прадстаўнікі моладзі Гродзеншчыны дзяліліся меркаваннямі па розных пытаннях, а таксама атрымлівалі адказы на хвалюючыя пытанні. Адна з актуальных тэм, якая ажыўлена абмяркоўвалася ў час форуму, – праблема сацыялізацыі маладых спецыялістаў. Таксама на форуме працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі рознай тэматыкі, для гасцей мерапрыемства быў зладжаны канцэрт. Моцнае ўражанне на мяне зрабілі выступленні нашых землякоў, якія расказалі, як у іх атрымалася дасягнуць поспеху і самарэалізавацца ў сваім маладым узросце. Спадзяюся часцей бываць на мерапрыемствах падобнага плана.

Вікторыя Тыць, інтэрн Дзятлаўскай ЦРБ:

– Нядаўні форум сабраў у Гродне маладых людзей, неабыякавых да будучыні Беларусі. Плённым і канструкцыйным стаў сумесны дыялог моладзі з розных рэгіёнаў з прадстаўнікамі арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў. У час сустрэчы мы маглі абмяняцца сваімі меркаваннямі, выказаць прапановы па далейшым развіцці краіны і нашага рэгіёна. Прыемна было бачыць удзельнікамі канцэрту таленавітых маладых спевакоў і спявачак. На маю думку, такія мерапрыемствы вельмі важныя для моладзі. Яны паказваюць, што ў Беларусі для моладзі ўсе дарогі адкрытыя: калі ёсць жаданне нешта ажыццявіць, знаходзяцца і магчымасці.

Алена Зенчык, старшыня прафкама ААТ “Граніт-Агра”:

– Мяне прыемна ўразіў маштаб мерапрыемства. Уявіце сабе: у адным месцы сабраліся больш за тысячу разумных, таленавітых, творчых людзей з усяе Гродзенскай вобласці. Творчыя выставы, валанцёрскі рух, дабрачынныя акцыі, абарона грунтоўных праектаў – усё гэта сёння робіць наша моладзь. Усе добразычлівыя, адкрытыя для размовы, нераўнадушныя адзін да аднаго. Прыемна, што я кажу гэтыя словы пра моладзь нашай Гродзеншчыны. Было шмат цікавых і вельмі розных ініцыятываў ад маладых людзей з усіх рэгіёнаў вобласці. Аб’ядноўвае іх адно – любоў і неабыякавасць да роднай Беларусі і яе будучыні.

Вікторыя ЛАЗЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

4 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

17 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

18 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

21 час ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

22 часа ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

24 часа ago