З мэтай супрацьдзеяння незаконнай міграцыі ў Рэспубліку Беларусь, прафілактыкі правапарушэнняў, учыненых замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, з 17 па 20 мая 2016 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нелегал».
Супрацоўнікамі групы па грамадзянстве і міграцыі ў цесным узаемадзеянні з іншымі службамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама былі правераны месцы магчымага знаходжання нелегальных мігрантаў. Нягледзячы на тлумачэнні нормаў міграцыйнага заканадаўства ў час прафілактычных размоваў, у сродках масавай інфармацыі, парушэнні ўсё яшчэ здараюцца. У час мерапрыемства «Нелегал» зафіксаваны 4 факты парушэння міграцыйнага заканадаўства замежнымі грамадзянамі.
Нагадаем, што іншаземец, які прыехаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, мае права знаходзіцца тут без рэгістрацыі на працягу 5 сутак з дня ўезду (за выключэннем нядзелі, дзяржаўных святаў і святочных дзён, вызначаных і аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі). Калі плануемы перыяд знаходжання перавышае гэты тэрмін, іншаземец павінен зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі (АУС, гасцініцы, суб’екце аграэкатурызму) па месцы фактычнага часовага знаходжання. Вызваляюцца ад рэгістрацыі на працягу 90 дзён з дня прыезду грамадзяне Расійскай Федэрацыі, а на працягу 30 дзён — грамадзяне Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Украіны, Рэспублікі Казахстан, згодна з заключанымі Рэспублікай Беларусь пагадненнямі з пералічанымі дзяржавамі.
Замежныя грамадзяне могуць весці працоўную дзейнасць ў Рэспубліцы Беларусь пры ўмове атрымання спецыяльнага дазволу і заключэнні працоўнай дамовы з наймальнікам. Для грамадзян Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Кыргыстана атрыманне спецыяльных дазволаў на вядзенне працоўнай дзейнасці не патрабуецца.
С. ЮРГЕЛЬ,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…