“Мая Радзіма – Беларусь”

Канцэртная праграма пад такой назвай прайшла 5 жніўня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці для жыхароў і гасцей горада.

– Дзе б мы ні нарадзіліся, у якім далёкім куточку Беларусі ні жылі – уся наша краіна належыць нам, – звярнулася да гледачоў вядучая мерапрыемства Наталля Маліноўская. – Наша Беларусь – гэта не толькі бяскрайнія палі і лясы, сінія стужкі рэк і люстраная гладзь азёраў, але і прыгожыя, мілагучныя песні і матывы.

У гэты дзень свой талент і добры настрой прысутным у зале дарылі артысты Дзятлаўшчыны Сяргей Малышчык, Яна Русін, група “Бархат”, Дар’я і Вікторыя Кончык, Вольга Ёда, Таццяна Шостка, Ганна Харлінская, ансамбль музыкі і песні “Ятранка”. Удзельніца цыркавой студыі “Марсі” Аляксандра Зайцава падрыхтавала гімнастычны нумар на палотнішчах.

А на пляцоўцы каля Цэнтра культуры малеча магла паскакаць на батуце і пакатацца на машынках. Дарослыя – наведаць выставу партрэтаў вядомых землякоў і тэматычную кніжную выставу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі “Я люблю Беларусь”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

19 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

23 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago