Мая любоў – мая краіна (+відэа)

На зямлі няма такога чалавека, які б не адчуваў любоў да малой радзімы.

У кожнага павінен быць свой прычал, дзе можна на хвілінку спыніцца і адпачыць ад клопатаў, праблем. Аб простых, але надзвычай важных жыццёвых каштоўнасцях нагадалі дзятлаўчанам у час вялікага суботняга канцэрта, які адбыўся на плошчы 17 Верасня. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел артысты Дзятлаўшчыны і запрошаны госць, наша зямлячка, салістка Гродзенскай абласной філармоніі Ала Аўдзейчык.

Гасцямі канцэрта сталі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў – раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, працаўнікі арганізацый і ўстановаў горада Дзятлава, сем’і з дзеткамі.

“Не забывайце цяпло і спакой свайго дома, у якім вы нарадзіліся. Не забывайце і аберагайце сэрца свайго дома, сваіх бацькоў. Не забывайце пра смеласць дзіцячай мары. Не забывайце і не здраджвайце сяброўству родам з дзяцінства. Не забывайце сваю малую радзіму” – такім прывітаннем-заклікам распачаўся суботнік канцэрт.

Песні, прысвечаныя радзіме і землякам, прагучалі ў выкананні Ганны Харлінскай, дуэтаў Вікторыі і Дар’і Кончык, Валерыя Макарчыка і Таццяны Дудкінай.

На лірычны лад прысутных настроіла Ала Аўдзейчык. Яна падзякавала дзятлаўчанам за сустрэчу і выказала словы радасці ад вяртанням на сваю малую радзіму.

Радзіма – гэта месца, любоў да якога пасяляецца ў сэрцы чалавека. Не важна, якая твая Радзіма – вялікі прамысловы горад або маленькая вёсачка. Галоўнае, што гэты населены пункт знаёмы табе з дзяцінства” – паразважалі вядучыя з канцэртнай сцэны аб значэнні для чалавека малой радзімы.

Вясёлыя песенныя ноткі канцэрту надалі выступленні Вольгі Іода, Анастасіі Жэмайтук, Марыны Міхалоўскай, Марыны Шаўчук.

“Чалавеку хацелася б убачыць мэту, да якой ён рухаецца. Але ўбачыць яе ён не можа, пакуль не звернецца да вытокаў, не захавае памяць пра іх у душы сваёй” ­– прагучала з раённай сцэны.

Канцэртная праграма прадоўжылася выступленнем трыа “Бархат” і Тамары Ступак, а таксама вакальнай групы “Сузор’е”.

Арганізатары канцэрта пажадалі  гасцям свята моцнага здароўя, поспехаў у працы, аптымізму, міру, шчасця і дабрабыту.

На працягу мерапрыемства працавалі тэматычныя пляцоўкі. Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей пазнаёміў дарослых гасцей свята са знакамітымі людзьмі Дзятлаўшчыны і гісторыяй малой радзімы ў фотаздымках.

Забавы для малечы прапанавала раённая бібліятэка і прыватныя прадпрымальнікі. У час мерапрыемства малеча разам з бацькамі магла пагартаць кнігі, пагуляць ў настольныя гульні або зрабіць сабе аквагрым і тату хной.

Для цікаўных працавала выстава “Пад сямейным парасончыкам”.

Зрабіць фотаздымак або сэлфі на памяць аб свяце можна было ў тэматычнай фотазоне “Я люблю Беларусь”.

Падзівіцца на дзятлаўскі хэндмэйд і набыць што-небудзь для сябе можна было ў народных майстроў Дзятлаўшчыны.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Наталлі АВЯРЧУК, Марыі Паповай

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

18 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago