Матуля – лепшае званне на Зямлі

Напярэдадні самага вясновага свята – Міжнароднага жаночага дня – на Дзятлаўшчыне ўручылі ордэн Маці, 51-ы ў нашым раёне.

Урачыстую місію выканаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі № 70 ад 23 лютага аб узнагароджанні ордэнам Маці жанчын за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей высокай дзяржаўнай узнагародай была адзначана жыхарка вёскі Лапушна, жывёлавод МТК “Касцюкі” ААТ “Граніт-Агра” Анастасія Аўсянік, якая прыехала на сустрэчу з кіраўніцтвам раёна разам са сваёй вялікай сям’ёй – мужам Сяргеем Аляксандравічам і пяццю дачушкамі.

Андрэй Садоўскі павіншаваў маладую шматдзетную матулю з важнай падзеяй.

– Ордэн Маці – заслужаная і самая ганаровая ўзнагарода ў жыцці кожнай жанчыны, бо няма нічога найважнейшага ў свеце, чым дарыць новае жыццё, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Прыемна адзначыць той факт, што вы, маладыя бацькі, прынялі правільнае рашэнне прысвяціць жыццё сваім дзецям, падтрымліваючы важную хрысціянскую ісціну: у жыцці трэба сябе аддаваць іншым. Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці і павагі за тое, што вы нарадзілі і дастойна выхавалі пяцярых дзяцей.

Кіраўнік раёна пажадаў сям’і Аўсянік моцнага здароўя, дабрабыту і далейшага “пашырэння”.

Да віншаванняў далучыўся часова выконваючы абавязкі старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, які запэўніў: родны сельвыканкам і землякі заўжды падставяць плячо і акажуць падтрымку ў выпадку неабходнасці.

У гэты дзень было многа жадаючых павіншаваць шчаслівую матулю. З падарункамі і цёплымі словамі віншаванняў да вялікай сям’і Аўсянікаў звярнуліся намеснік старшыні раённай арганізацыі  ГА “Белая Русь” Вольга Рагачова, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Марына Лашкоўская, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель, а таксама кіраўніцтва Новаяльнянскай сярэдняй школы, якую наведваюць дзеці, адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ “Граніт-Агра”, дзе  працуюць абое бацькі.

У Анастасіі і Сяргея Аўсянікаў пяцёра дачушак: старэйшая Вікторыя – студэнтка Слонімскага медыцынскага каледжа, Крысціна і Сняжана сёлета выпускніцы: адна з іх заканчвае дзявяты клас, другая – чацвёрты. Мілана наведвае Новаяльнянскі дзіцячы сад, а самую малодшую – двухгадовую Карыну – матуля выхоўвае сама ў дэкрэтным водпуску.

– Шчыра скажу, перажывала за гэту падзею, бо ўпершыню атрымліваю такую высокую ўзнагароду, павіншаваць мяне прыехала так шмат людзей, – падзялілася ўражаннямі Анастасія Аўсянік. – Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай душэўнай абстаноўцы, было многа добрых слоў і падарункаў. Дзякуй, нам вельмі прыемна!

Сямнаццаты год вялікая сям’я Аўсянікаў жыве ў Лапушне ў доме, які дастаўся Сяргею Аляксандравічу ў спадчыну ад бацькоў, дзе месца хапае ўсім.  Жывуць дружна, заўжды падтрымліваюць адзін аднаго, як і ўсе вяскоўцы, трымаюць хатнюю жывёлу і садзяць агарод. У зімовы перыяд яны любяць бавіць час разам за прагулкамі, утульнымі сямейнымі размовамі. Калі ж пачынаецца сезон вяснова-палявых работ, тата, вадзіцель сельгаспрадпрыемства, шмат часу прысвячае рабоце на зямлі, але ведае, што дома яго заўжды чакаюць любімыя жонка і дзеці.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

8 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

8 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

8 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

9 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

10 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago