“Матуліны пірагі” – для сыноў Айчыны

23 лютага прадстаўніцы Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын наведалі вайсковую часць 33933.

Яны падтрымалі абласную акцыю “Матуліны пірагі” саюза жанчын, прымеркаваную да Дня абаронцаў Айчыны і 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прыехалі павіншаваць са святам сваіх землякоў, якія праходзяць ваенную службу, падрыхтавалі для салдат святочны каравай, дамашняе печыва і яблыкі з уласнага саду і ўручылі іх з пажаданнямі.

– Нашы матулі, жанчыны, дочкі віншуюць юнакоў, якія праходзяць тэрміновую службу ў войску. На жаль, у Дзятлаўскім раёне няма вайсковай часці, землякі служаць у іншых рэгіёнах Беларусі. Таму мы прынялі рашэнне далучыцца да акцыі і наведаць нашых вайскоўцаў у Слоніме, павіншаваць іх са святам, – расказала старшыня раённай арганізацыі БСЖ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. – Жадаю ўсім нашым мужчынам, каб у нашай краіне ніколі не было ваенных падзей, не грымелі выбухі і ўсе салдаты служылі на мірнай зямлі. Шчасця, здароўя, дабрабыту і ўзаемаразумення.

– Мы, матулі, у якіх сыны таксама служаць Айчыне, ганарымся вамі і чакаем дадому ўзмужнелымі, моцнымі і загартаванымі, – далучылася да віншаванняў Таццяна Нікіпорчык.

У 11 гвардзейскай механізаванай брыгадзе мотастралковага палка часці 33933 радавым служыць наш зямляк, дзятлаўчанін Уладзіслаў Сянкевіч. Ён з’яўляецца механікам-электрыкам аўтамабіля “Урал 2320”. Малады чалавек прызваўся ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у маі мінулага года. Першай тэхнікай, якую асвойваў салдат, быў танк, затым яго перавялі вадзіцелем аўтамабіля. Па накіраванні камандавання Уладзіслаў вучыўся на вадзіцельскіх курсах, па заканчэнні якіх атрымаў катэгорыю “С”.

– Раней я захапляўся тэхнікай і электронікай, а тут, у арміі, пачаў разбірацца ў механіцы, рамонце аўтамабіляў, і мне гэта падабаецца, – расказаў Уладзіслаў. – Кожны дзень выконваем шмат задач, цяпер пасля вучэнняў на Горскім палігоне прыводзім машыны ў парадак. Свята абаронцаў Айчыны сустрэлі святочным пастраеннем з удзелам аркестра, віншаваннем ад кіраўніцтва брыгады, узнагародамі лепшым ваеннаслужачым і нядоўгім “звальненнем” у горад.

Свае віншаванні салдат адрасуе родным, сябрам, усім мужчынам, словы павагі – бацьку, які для яго заўжды з’яўляецца прыкладам стойкасці і мужнасці.

Намеснік камандзіра вайсковай часці па ідэалагічнай рабоце гвардыі маёр Аляксей Нашуцінскі з 2014 года праходзіць службу ў 11 механізаванай брыгадзе. Яго малая радзіма – аграгарадок Дварэц. Тут ён нарадзіўся, скончыў сярэднюю школу і вырашыў звязаць сваё жыццё з арміяй. У 2010 годзе паступіў у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, па заканчэнні якой размеркаваўся ў Слонім. У бліжэйшых планах – паступленне на факультэт Генеральнага штаба для павышэння кваліфікацыі.

– Служба праходзіць актыўна і насычана, брыгада ўвесь час займаецца баявой падрыхтоўкай. Наша часць удзельнічала ў ахове дзяржаўнай граніцы і выкананні іншых важных задач. Некалькі гадоў запар мы займаем першае месца сярод механізаваных брыгад Рэспублікі Беларусь, – расказвае Аляксей Вячаслававіч.

На малой радзіме мужчыну чакаюць тата, мама і бабуля, ён стараецца наведваць родны дом пры першай жа магчымасці. З нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ён адрасуе віншаванні не толькі ваеннаслужачым, але і мамам, якія перажываюць за сваіх дзяцей і заўжды падтрымліваюць іх:

– Матуляў, якія чакаюць сваіх сыноў, салдат тэрміновай службы, хачу запэўніць, што іх дзеці ў надзейных руках. Яны сумленна выконваюць свой  воінскі абавязак, стараюцца стаць лепшымі, мацнейшымі, сапраўднымі сынамі сваёй Айчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

13 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

13 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

14 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

14 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

15 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago