Матэрыяльная дапамога да Дня Перамогі для асобных катэгорый грамадзян

Паводле пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 года № 281 “Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі” і адпаведна пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2024 года № 159 “Аб матэрыяльнай дапамозе асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі ў 2024 годзе” будзе аказана матэрыяльная дапамога пастаянна пражываючым у нашай краіне атрымальнікам пенсіі ад Рэспублікі Беларусь і (або) іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння.

Як менавіта яе будуць выплачваць?

У памеры 4000 рублёў:

– інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года;

– асобам, якія прымалі ўдзел у саставе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах;

у памеры 2000 рублёў:

– асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

– асобам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у тылавых межах дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог;

– асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаны медалём “За абарону Ленінграда”, і асобам, узнагароджаным знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”;

у памеры 1000 рублёў:

– членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых (памерлых), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (іх мужам, жонкам, якія не ўступілі ў новы шлюб, дзецям-інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленым, удачароным), іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі на ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам);

– былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі на названай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам;

– інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязанымі з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

Матэрыяльная дапамога будзе аказана з 25 красавіка па 4 мая 2024 года ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для выплаты пенсій.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 або па тэлефоне 2-15-86.

Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

13 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

13 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

14 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

14 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

14 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago