Categories: Падзеі

Мастацтва рукадзелля Святланы Вінцукевіч

Святлана Аляксееўна Вінцукевіч працуе настаўнікам у Дварэцкай школе. У 2014 годзе яна заняла другое месца  у рэспубліканскім конкурсе сярод настаўнікаў асноваў бяспекі жыцця.

Святлана Аляксееўна — яшчэ і таленавіты чалавек, майстар, які ўмее ствараць прыгажосць і вучыць гэтаму дзяцей. Яны наведваюць гурток «Мастацтва рукадзелля».

Святлана Аляксееўна ў Дварэц прыехала з Любані, адкуль родам. Талент ствараць дэкаратыўную прыгажосць сваімі рукамі яна атрымала ў спадчыну ад  сваёй мамы, якая ўмела ткаць, вышываць, у тым ліку і ў тэхніцы рышэлье.

Свой творчы шлях Святлана Аляксееўна пачала з работы з саломкай.  Займалася ёю на працягу сямі гадоў, затым перайшла да асваення іншых дэкаратыўных тэхнік — канзашы, вышыўка стужачкамі, скрамбукінг.
Разам з юнымі наведвальнікамі гуртка «Мастацтва рукадзелля» Святлана Аляксееўна прымае ўдзел у шматлікіх творчых конкурсах. І па іх выніках — заўжды у ліку лепшых.  Так, у мінулагоднім абласным конкурсе «Сонца, мама і кветкі» Святлана Аляксееўна заняла трэцяе месца.

Як педагог і творчы чалавек Святлана Аляксееўна абрала сваім дэвізам словы «Усе лепшае — дзецям».
Як майстар, жанчына не спыняецца на дасягнутым, асвойвае новыя сферы дэкаратыўнага мастацтва. У перспектыве яна жадае навучыцца працаваць з такой дэкаратыўнай тэхнікай як джутавая філігрань.
Захапленне Святланы Аляксееўны падтрымлівае і яе сям’я.  Гэта — муж і двое дзяцей — сын і дачка. Дарэчы, яна таксама як і мама валодае мастацтвам рукадзелля. Дэкаратыўнай творчасцю займаецца і нявестка Святланы Аляксееўны.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

4 часа ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago