Святлана Аляксееўна Вінцукевіч працуе настаўнікам у Дварэцкай школе. У 2014 годзе яна заняла другое месца  у рэспубліканскім конкурсе сярод настаўнікаў асноваў бяспекі жыцця.

Святлана Аляксееўна — яшчэ і таленавіты чалавек, майстар, які ўмее ствараць прыгажосць і вучыць гэтаму дзяцей. Яны наведваюць гурток “Мастацтва рукадзелля”.

Святлана Аляксееўна ў Дварэц прыехала з Любані, адкуль родам. Талент ствараць дэкаратыўную прыгажосць сваімі рукамі яна атрымала ў спадчыну ад  сваёй мамы, якая ўмела ткаць, вышываць, у тым ліку і ў тэхніцы рышэлье.

_MG_3038

Свой творчы шлях Святлана Аляксееўна пачала з работы з саломкай.  Займалася ёю на працягу сямі гадоў, затым перайшла да асваення іншых дэкаратыўных тэхнік — канзашы, вышыўка стужачкамі, скрамбукінг.
Разам з юнымі наведвальнікамі гуртка “Мастацтва рукадзелля” Святлана Аляксееўна прымае ўдзел у шматлікіх творчых конкурсах. І па іх выніках — заўжды у ліку лепшых.  Так, у мінулагоднім абласным конкурсе “Сонца, мама і кветкі” Святлана Аляксееўна заняла трэцяе месца.

_MG_3043

Як педагог і творчы чалавек Святлана Аляксееўна абрала сваім дэвізам словы “Усе лепшае — дзецям”.
Як майстар, жанчына не спыняецца на дасягнутым, асвойвае новыя сферы дэкаратыўнага мастацтва. У перспектыве яна жадае навучыцца працаваць з такой дэкаратыўнай тэхнікай як джутавая філігрань.
Захапленне Святланы Аляксееўны падтрымлівае і яе сям’я.  Гэта — муж і двое дзяцей — сын і дачка. Дарэчы, яна таксама як і мама валодае мастацтвам рукадзелля. Дэкаратыўнай творчасцю займаецца і нявестка Святланы Аляксееўны.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации