Мастак беларускага пейзажу: Вікенцій Іванавіч Ражко

28 лютага – дзень нараджэння самабытнага беларускага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў, ураджэнца Дзятлаўшчыны Вікенція Іванавіча Ражко (1948–2021).

Нарадзіўся будучы мастак у вёсцы Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна, у простай сялянскай шматдзетнай сям’і, дзе быў сёмым дзіцём. Менавіта там, сярод непаўторных краявідаў роднага краю, нарадзілася яго любоў да прыроды і мара стаць мастаком. Першыя прафесійныя навыкі Вікенцій атрымаў яшчэ школьнікам у мястэчку Казлоўшчына ад таленавітага педагога Уладзіміра Жука.

З 1966 года лёс прывёў яго ў легендарны Віцебск горад мастакоў. Скончыўшы мастацкаграфічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, ён меў магчымасць вучыцца майстэрству ў такіх выдатных майстроў, як А. Някрасаў (алейны жывапіс) і адзін з заснавальнікаў беларускай акварэльнай школы Ф. Гумен. Менавіта пад іх уплывам Вікенцій Іванавіч назаўжды «захварэў» акварэллю, знайшоўшы ў ёй свой галоўны спосаб выказвання.

Пасля Віцебска была праца настаўнікам у Зэльве, а з 1975 года Ваўкавыск, які стаў для мастака другой радзімай. Тут ён працаваў у філіяле гродзенскага камбіната «Мастацтва», а пазней выкладаў у педагагічным каледжы, перадаючы любоў да прыгажосці новым пакаленням.

Вікенцій Ражко майстар тонкага лірычнага настрою. Яго пэндзаль даваў магчымасць гледачу пачуць шолах травы, убачыць, як паветра напоўнена вільгаццю, як прабіваюцца промні сонца праз аблокі. Сярод яго найбольш вядомых твораў — «Месяц», «Марозны вечар», «Прайшоў летні дождж», «Размова», «Партрэт сястры». Шмат у чым крыніцай яго натхнення заўсёды заставалася малая радзіма вёсцы Гярбелевічы ён прысвяціў працу «Валокі».

Яго мастацкая спадчына не абмяжоўваецца Беларуссю: творы Вікенція Ражко знайшлі свой прытулак у прыватных калекцыях Польшчы, Чэхіі, Канады і Германіі.

Для нас асабліва каштоўна, што ў фондах Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыкакраязнаўчага музея захоўваецца акварэльная праца майстра. Гэта карціна «Пара летніх навальніц», напісаная ў 1982 годзе. Твор выкананы ў адной з найскладанейшых акварэльных тэхнік «па-мокраму» Гэтая тэхніка дазваляе дасягнуць дзіўнай плыўнасці пераходаў і празрыстасці, дакладна перадаючы той напружаны стан прыроды, які папярэднічае навальніцы, калі паветра само напаўняецца вільгаццю і святлом. Вы можаце ўбачыць гэтую работу ў мастацкай мінігалерэі нашага музея.

Вікенцій Іванавіч сышоў з жыцця ў 2021м, але пакінуў нам сваю галоўную спадчыну уменне спыніць імгненне і падарыць яго вечнасць.

Дзятлаўскі музей

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

13 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

13 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

15 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

16 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

18 часов ago