Мастацтва – гэта на ўсё жыццё (+відэа)

Урачыстай лінейкай і вялікім канцэртам-справаздачай завяршылі навучальны год школы мастацтваў раёна.

Святочнае мерапрыемства прайшло ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.

Ва ўтульнай зале сабраліся аматары прыгажосці і творчасці – навучэнцы і выпускнікі школ мастацтваў, іх бацькі і педагогі.

З заканчэннем чарговага навучальнага года павіншавала ўсіх дырэктар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ала Барысенка:

– Завяршыўся яшчэ адзін навучальны год. Для першакласнікаў гэта былі толькі першыя крокі ў бязмежны свет мастацтва, для вучняў другіх і трэціх класаў – перыяд упартай працы, для старшакласнікаў – выпрабаванне моцы характару, сіл і працалюбства. А для выпускнікоў гэты год стаў перамогай: бо знайсці сябе немагчыма, сябе можна толькі стварыць. У Год міру і стварэння кожны з нас павінен задумацца аб асабістым укладзе ў будучыню. Сваёй сям’і, сваёй краіны, свайго народа.

Яна расказала пра дасягненні юных музыкантаў, танцораў і мастакоў: на “выдатна” навучальны год скончылі 114 навучэнцаў школы мастацтваў (31 %), на рахунку юных творцаў 30 перамог у міжнародных конкурсах, 15 – у рэспубліканскіх, 17 – у абласных і 60 – у рэгіянальных. Таксама сёлета ў новым саставе аднавіў сваю дзейнасць народны інструментальны ансамбль педагогаў школы мастацтваў “Дзятлаўскі калейдаскоп”.

На раённай сцэне дырэктар школы  адзначыла ўзнагародамі тых, хто вучыўся на “выдатна”, актыўна ўдзельнічаў у жыцці навучальнай установы. Яна ўручыла пасведчанні аб заканчэнні школы мастацтваў выпускнікам.

– Кім бы вы ні сталі па прафесіі, я ўпэўнена, што мастацтва застанецца з вамі на ўсё жыццё, – адзначыла Ала Мікалаеўна.

У гэты вечар гучала многа віншаванняў, прызнанняў і, вядома, добрай музыкі ў выкананні юных талентаў і іх настаўнікаў.

 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

1 час ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

1 час ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago