Марыя Максімовіч: “Наша краіна паказвае сваю прагрэсіўнасць у розных сферах”

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Сустрэчу наведалі нашы землякі, якія падзяліліся сваім меркаваннем аб пачутым.

Марыя Максімовіч, доктар Дзятлаўскай ЦРБ, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання:

“Шматбаковасць, абгрунтаванасць, шчырае перажыванне за жыццё і здароўе грамадзян Беларусі, нетрывіяльнае бачанне шляхоў развіцця краіны – усё гэта было ў штогадовым Пасланні Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Прааналізаваўшы пачутае, магу пагадзіцца, што ва ўмовах зменлівага свету Беларусь гатова прымаць самастойныя смелыя рашэнні і дастойна несці за іх адказнасць. Гэта адносіцца як да структуры і арганізацыі дзяржаўнага кіравання, так і да палітыкі ў галіне пераадолення пандэміі каранавіруснай інфекцыі.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў тым, хто, магчыма, стаў забываць пра відавочны факт: Беларусь – краіна не рэвалюцыйных зменаў, а паступовага прагрэсу. Доказ гэтаму – змяненні ў Канстытуцыю Беларусі, якія мяркуюць рэфармаванне сістэмы ўлады ў бок пашырэння функцый Усебеларускага народнага сходу, перафарматаванне кіруючай і выбарчай сістэмы згодна з нашымі актуаліямі.

Усе мы помнім, што ў разгар каранавіруснай пандэміі Беларусь адна з нямногіх краін мела “непапулярны” падыход да вырашэння праблемы, не паддалася паніцы і  не перайшла на поўны каранцін. Мінула два гады, і мы бачым, што гэта рашэнне было правільным. Пры гэтым, у барацьбу з каранавірусам уключыліся не толькі медыкі, а і ўлада краіны на ўсіх яе ўзроўнях, грамадскія арганізацыі, неабыякавыя людзі. Мы яшчэ раз даказалі сабе і ўсяму свету, што наша сіла ў адзінстве. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сёння COVID-19 перайшоў у стадыю кантралюемай з’явы.

Пры гэтым, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, галоўнай задачай усёй беларускай медыцыны было і застаецца захаванне жыцця людзей, таму дэмаграфічны паказчык – на асаблівым кантролі.

Грамадзяне нашай краіны спакойныя за жыццё і здароўе сваё і сваіх блізкіх хаця б таму, што медыцына ў нашай краіне была, ёсць і будзе бясплатнай і даступнай для насельніцтва. Слушнай прапановай кіраўніка дзяржавы лічу замацаванне аднаго вольнага ад працы дня работнікам арганізацый і прадпрыемстваў для праходжання штогадовага медыцынскага агляду.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Чтобы дома было тепло и безопасно

Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…

2 часа ago

Дапамажыце знайсці чалавека

У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…

2 часа ago

Стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН»

В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…

2 часа ago

Дань уважения и праздник для души: экскурсионная поездка посвященная Дню пожилых людей

В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…

3 часа ago

Ведае ўчастковы. Дакументы ў залог браць нельга

Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…

3 часа ago

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

20 часов ago