Аляксандр Ядэйка: “Вёску будучыні” здольны стварыць ініцыятыўныя людзі”

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Нашы землякі, якія прымалі ўдзел у рэспубліканскім форуме, падзяліліся сваім меркаваннем аб пачутым.

Аляксандр Ядэйка, старшыня Парэцкага сельвыканкама:

— У штогадовым Пасланні Прэзідэнта, якое нам выпаў шанец пачуць з першых вуснаў, беларусы атрымалі адказы на многія хвалюючыя пытанні. Адно з іх, якое тычыцца ў тым ліку Дзятлаўшчыны, – у якім напрамку будзе развівацца далей сельская мясцовасць? Аляксандр Лукашэнка  адзначыў, што станоўчая работа па стварэнні і мадэрнізацыі аграгарадкоў павінна не толькі прадоўжыцца, але і перайсці на якасна новы ўзровень. На змену ім прыйдуць прагрэсіўныя “вёскі будучыні”, якія па сацыяльных умовах “дарастуць” да невялікіх гарадоў, камфортных і перспектыўных для жыцця мясцовага насельніцтва.  На нашай малой радзіме ёсць нямала людзей, захопленых ідэяй дабрабыту і росквіту сваёй малой радзімы, якія могуць падаць слушныя ідэі і дапамагчы рэалізаваць іх. Пры гэтым, кіраўнік дзяржавы слушна заўважыў, што добрыя людскія ініцыятывы павінны атрымаць грунтоўную ўсебаковую падтрымку мясцовых уладаў, толькі тады яны будуць дзейснымі.

Калі мы гаворым пра захаванне нашай культуры, гісторыі і самабытнасці, то вельмі правільныя і своечасовыя заўвагі Прэзідэнта пра значэнне “вёскі будучыні” як цэнтра культуры і традыцый мясцовасці. Калі мы страцім беларускую вёску, страцім свае карані.

Сёння ўсе, хто чуў Пасланне, атрымалі празрыстае бачанне прыярытэтаў і перспектываў развіцця беларускай вёскі, дакладныя арыенціры і натхненне іх дасягнуць. Развіццё населеных пунктаў у сельскай мясцовасці, як і ўсе працэсы ў краіне, базуецца на ідэйных, неабыякавых да сваёй малой радзімы людзях. Наша задача – іх разгледзець, падтрымаць на мясцовым і раённым узроўнях.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Жаночае шчасце пачынаецца… з бульбы

У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

2 часа ago

Аляксандр Садаўнічы: “Важна даваць людзям зваротную сувязь”

11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…

2 часа ago

Назначэнні. У аддзеле ЗАГС райвыканкама – новы кіраўнік

11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…

5 часов ago

Гордость в каждой детали!

Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…

5 часов ago

Маршрутные транспортные средства и такси!

С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…

5 часов ago

Дисциплина «Выживание в экстремальных условиях» пройдена!

Воспитанники ВПК «Мужество» отлично справились с очередным испытанием, пишет t.me/Neman102. Ребята на практике доказали, что…

6 часов ago