Марына Паўлоўская: “Маё хобі – мае дзеці”

“Мамачкі, як гузікі: на іх усё трымаецца” – так трапна было напісана на паштоўцы да Дня маці.

І сапраўды, вучоныя пакуль не разгадалі таямніцу таго, як матулі паспяваюць усё на свеце: гадаваць дзяцей, даглядаць дом і год ад году толькі маладзець?.. Адказы на гэтыя пытанні шукаем у інспектара па кадрах КСУП “Жукоўшчына” матулі чацвярых дзяцей Марыны Паўлоўскай.

Беларусь – родная краіна для Марынінай мамы і другая Радзіма для яе самой. Яшчэ школьніцай яна прыехала сюды жыць з расійскай Разані, пайшла ў шосты клас, дзе дзяўчынцы спачатку нават давялося вучыць беларускі буквар, каб дагнаць школьную праграму. Дзякуючы ўласнай настойлівасці, з якой і сёння яна ідзе па жыцці, Марына здолела справіцца з вучэбнай праграмай, паспяхова скончыла школу і атрымала адукацыю бухгалтара ў Ашмянах, а затым прадаўца ў Гродне.

На Дзятлаўшчыне, якая стала родным сэрцу куточкам, Марына Аляксандраўна пачала свой працоўны шлях у гандлі: спачатку ў Дзятлаве, у “Міражы”, затым – у Жукоўшчынскім калгасным магазіне. Тут жанчына сустрэла свайго суджанага, з якім яны стварылі сям’ю і дачакаліся нараджэння першай дачушкі. Здаецца, гэта было зусім нядаўна – маленькі камячок шчасця на матуліных руках. Для жанчыны толькі імгненне мінула, а яе маленькая Ілона ўжо вучаніца дзясятага класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Праз год вылеціць з бацькоўскага гняздзечка, паедзе вучыцца ў вялікі горад.

У 2014 годзе ў сям’і Паўлоўскіх нарадзіўся сын, а неўзабаве – яго малодшы брат. Татава радасць, маміны памочнікі, хлопчыкі ідуць па жыцці разам, як сапраўдныя сябры. Кірыл – другакласнік, Арцём стане школьнікам толькі на наступны год.

А менш чым тры гады таму маладая шматдзетная сям’я пабольшала яшчэ на аднаго чалавека: напярэдадні дня нараджэння Марыны на свет з’явілася яе кветачка-дзяўчынка Каралінка, самая малодшая і любімая ўсімі. Яна толькі нядаўна стала наведваць мясцовы дзіцячы садок, а Марына Аляксандраўна вярнулася на работу ў КСУП “Жукоўшчына”, працуе першы месяц пасля дэкрэтнага адпачынку.

Па словах жанчыны, аграгарадок Жукоўшчына, дзе яны жывуць разам з дзецьмі, ім вельмі падабаецца. Тут ад сельгаспрадпрыемства яны атрымалі арэнднае жыллё: спачатку кватэру, а затым дом, які паспяхова выкупілі і дзе цяпер з’яўляюцца гаспадарамі. А ў маладой актыўнай матулі хапае сілаў і на хатні ачаг, і на работу, і на дзяцей.

– Хто галоўны ў доме? – пытаюся ў суразмоўніцы.

– Думаю, што мама, – усміхаецца жанчына. – Вельмі люблю парадак ва ўсім, усе члены сям’і гэта ведаюць і падтрымліваюць. У колькі гадзін устаць раніцай, куды паставіць абутак пасля вуліцы або пакласці піжамкі пасля сну – дзеці гэта ведаюць без падказкі. Нават малодшанькая наша цягнецца ў гэтым за старэйшымі.

Марына Аляксандраўна кажа, што, акрамя распарадку, сямейным дабрабытам кіруе любоў і ўзаемная павага: старэйшая дачка паспявае і добра вучыцца, і матулі дома дапамагаць, хлопчыкі гуляюцца з малодшай сястрычкай і абараняюць яе ад жыццёвых нечаканасцяў. А муж, які цяпер працуе на “Белтэрмізе”, з’яўляецца апорай для сваіх блізкіх людзей. У вольны ад работы час ён гуляе з дзецьмі ў парку, захапляецца кавальскай справай: майструе цікавыя вырабы з металу, якія “пасяляюцца” ў сямейным доме.

– А якія захапленні ў мамы? – цікаўлюся ў Марыны Паўлоўскай.

– Маё хобі – гэта мае дзеці. У іх выхаванне ўкладваю душу, веды і таленты. Як і любая мама, хачу, каб яны былі здаровыя, разумныя, здольныя і абавязкова шчаслівыя.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

6 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

6 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

6 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

7 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

7 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

7 часов ago