Мароз, бадзёрасць, лыжны дзень. Дзятлава, на старт!

Дзякуючы марознаму снежнаму надвор’ю, якое сёлета радуе беларусаў, у Дзятлаве на стадыёне “Колас” 22 студзеня было арганізавана зімовае спартыўнае свята “Лыжня-2026”.

Яно было скіравана на папулярызацыю спорту і фізічнай культуры, здаровага ладу жыцця, дарыла добрыя эмоцыі і аб’ядноўвала каманды ў жаданні перамагчы.

Забег на 500 метраў сабраў удзельнікаў розных узростаў і ўзроўняў падрыхтоўкі – прадстаўнікоў каля сарака арганізацый і ўстановаў раёна, усяго больш за дзвесце чалавек.

У час урачыстай цырымоніі адкрыцця прысутных павітаў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка: 

– Паважаныя ўдзельнікі раённага мерапрыемства “Лыжня-2026”, раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуе вас са спартыўным святам! Жадаем вам лёгкіх стартаў, бадзёрасці духу, добрага настрою і галоўнае – перамог як у асабістых, так і камандных заліках. Няхай гэты дзень зарадзіць вас энергіяй і здароўем на ўвесь год. Поспехаў усім!

Галоўны суддзя мерапрыемства, загадчык сектара спорту райвыканкама Дзмітрый Ёда далучыўся да пажаданняў і патлумачыў правілы ўдзелу і ўмовы спаборніцтваў.

З хваляваннем перад стартам і азартам барацьбы, дзе мароз ствараў асаблівую атмасферу, удзельнікі забегу накіраваліся на лыжную трасу.

На працягу ўсяго свята на стадыёне “Колас” панаваў добры настрой. Яго стваралі і балельшчыкі, якія імкнуліся ўсяліць сілы нават у тых, хто адставаў з-за адсутнасці лыжнага вопыту. Усе, хто пераадолеў дыстанцыю ў 500 метраў на лыжах на фінішы былі ўзнагароджаны медалём удзельніка.

– Свята вельмі спадабалася, – падзялілася ўражаннямі галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак. – Гэта адзначылі спецыялісты-ўдзельнікі з нашага цэнтра – калектыў задаволены. У нас былі лыжнікі і група падтрымкі. Мяркую, падобныя раённыя спаборніцтвы варта праводзіць, бо яны карысныя ў рамках здаровага ладу жыцця, ды і калектывы згуртоўваюць. Я таксама пераадолела дыстанцыю, хаця на лыжы станаўлюся рэдка: раней каталася ў школе, а цяпер – толькі на падобных мерапрыемствах.

– Уражанні самыя прыемныя, – расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Адчула настальгію: калісьці на лыжах хадзіла ў школе, удзельнічала ў спаборніцтвах, потым каталіся, калі дзеці былі маленькія, а зімы – багатыя на снег. Прызнацца, цяпер баялася холаду, аднак на лыжні адчула бадзёрасць. Сапраўды, спорт – гэта жыццё. Падобныя спаборніцтвы аб’ядноўваюць і натхняюць, дораць здаровыя эмоцыі. Перажывала, ці дайду да фінішу, аднак усё атрымалася, прайшло на пазітыве.

– Культура ўпершыню стала на лыжы, не ведаем, якімі будуць вынікі, але ўражанні станоўчыя, – зазначыла намеснік дырэктара раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Анастасія Голуб. – Крыху змерзлі, аднак на фініш прыйшлі ўсе. Лыжнікаў нашай арганізацыі было трое, затое цёплыя эмоцыі дарыла вялікая група падтрымкі ў саставе калег. Мяркую, падобныя святы патрэбны нават работнікам сферы культуры, якія далёкія ад спорту. Затое нарэшце мы пабылі ў ліку ўдзельнікаў, а не арганізатараў, і выдатна адпачылі.

Спаборніцтвы “Лыжня-2026” заяўлены як асабіста-камандныя, а таму судзейскай калегіі на чале з Дзмітрыем Ёдам і дырэктарам Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольгай Васіленка належыць вызначыць пераможцаў і прызёраў асабістага заліку ва ўсіх васьмі катэгорыях удзельнікаў паасобку сярод мужчын і жанчын па лепшым гадзінным паказчыку, а таксама агульнакамандныя месцы сярод працоўных калектываў і навучэнцаў.

Лепшыя спартсмены атрымаюць прызы, а каманды – кубкі, аднак галоўнае, што атрымалі ўсе лыжнікі і гледачы, – гэта зарад пазітыву і здароўя, дух спаборніцтва і сяброўскай падтрымкі, радасць ад знаходжання на свежым зімовым паветры і мора станоўчых уражанняў.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago