Падзеі
1 min read
549

Мамы пра сваіх мам

10 октября, 2017
0

Усё найлепшае ў жыцці чалавека — ад матулі. Гэта яна песціла, лашчыла нас, спявала калыханкі, абараняла ад бяды, давала мудрыя парады. У дзяцінстве матуліны словы прымаеш і запамінаеш, але іх глыбінны сэнс, іх стваральную сілу пачынаеш разумець значна пазней, калі становішся дарослай, калі нараджаюцца ўласныя дзеці. Цяпло таго нязгаснага агеньчыка, які ў тваім сэрцы запаліла маці, ты перадаеш ім.

Напярэдадні Дня маці карэспандэнтка газеты “Перамога” пацікавілася ў жанчын нашага раёна, якую жыццёвую мудрасць перадалі ім мамы, чаму навучылі.

Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна:

Светлая памяць аб маёй мамачцы, Тамары Рыгораўне, жыве ў маім сэрцы. З любоўю я адносілася да яе ў гады жыцця, не забываю яе і цяпер.

Мама навучыла працаваць, не скардзіцца і не прасіць штораз дапамогі, а ставіць мэты і дасягаць іх. Навучыла дарыць людзям дабрыню і клопат, не патрабуючы нічога ўзамен. Марыла, каб выраслі мы годнымі людзьмі і грамадзянамі сваёй краіны.

Памятаць і шанаваць бацькоў — абавязак дзяцей, нават калі яны даўно “вылецелі з роднага гнязда”.

І. КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации