Маленькая абыякавасць вядзе да вялікай бяды

У аграгарадку Вензавец прайшоў сельскі сход, у час якога абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, іншыя надзённыя тэмы.

Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык праінфармаваў прысутных аб пажарнай сітуацыі ў вобласці і раёне:

– З пачатку 2026 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбылося 424 пажары, на іх загінулі 39 чалавек. У Дзятлаўскім раёне зафіксаваны 21 пажар, загінулі 2 чалавекі  ў горадзе Дзятлаве і вёсцы Разважжа. У ліку найбольш частых прычын – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і бытавая халатнасць. Зараднае прыстасаванне, пакінутае ў разетцы, ненадзейны падаўжальнік і грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі могуць мець трагічныя наступствы.

Сяргей Сяргеевіч адзначыў, што надзейным абаронцам бяспекі ў доме з’яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік, прыклады яго станоўчай спрацоўкі пастаянна фіксуюцца ў аператыўных зводках. Начальнік аддзела адукацыі Марына Лашкоўская звярнулася да тэмы выхавання і бяспекі дзяцей. Нягледзячы на вялікую дзяржаўную падтрымку сем’яў, выяўлены факты сацыяльнага недабрабыту. У Дзятлаўскім раёне 81 дзіця з 30 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльнага небяспечным становішчы, трое дзяцей  з двух сем’яў часова жывуць у сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Марына Яўгеньеўна акцэнтавала ўвагу на тым, што адпачынак і бяспека дзяцей у час летніх канікулаў – сфера адказнасці іх бацькоў. Аддзел адукацыі райвыканкама прапануе разнастайныя формы летняга адпачынку і занятасці, у час якіх школьнікі знаходзяцца пад кантролем педагогаў.

Начальнік АУС райвыканкама Вадзім Шчурскі расказаў аб злачынствах, якія ўчыняюцца на тэрыторыі раёна. Па-ранейшаму пераважная доля з іх – тэлефонныя і інтэрнэт-махлярствы. З кожным днём зламыснікі вынаходзяць усё новыя спосабы падману: прадстаўляюцца праваахоўнікамі, работнікамі сацыяльнай, газавай  службы, электрычных сетак, прапануюць зрабіць уклад для павелічэння пенсіі. Вадзім Васільевіч заклікаў не ўступаць у перамовы па фінансавых тэмах па тэлефоне, не прымаць важных рашэнняў да ўдакладнення інфармацыі ў адпаведных службах.

Начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар нагадаў прысутным аб мерах бяспекі пры карыстанні газам у побыце, правілах карыстання і тэрмінах эксплуатацыі газавага абсталявання, а таксама абавязковай перыядычнай праверцы яго і вентыляцыйных каналаў у кватэры.

Павышанымі фактарамі рызыкі летам становяцца не толькі вадаёмы, але і выкарыстанне электрапрыбораў у час хатняй работы. Аб гэтым расказаў інспектар энергагазінспекцыі Валянцін Касцюкевіч. Толькі за апошні год сумная статыстыка папоўнілася выпадкамі гібелі людзей на сваіх прысядзібных участках у час касьбы электракасой або адкачвання басейна электрычнай помпай.

Аб тым, якая дапамога аказваецца пажылым грамадзянам сацыяльнай службай раёна, якую частку клопатаў аб іх бяруць на сябе дзяржаўныя ўстановы, а што належыць выконваць дарослым дзецям, паведаміла спецыяліст па сацыяльнай рабоце цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Анастасія Аблажэй.

Вынік сустрэчы падвёў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка:

– Бяспецы грамадзян удзяляецца пастаянная пільна ўвага, працуюць інфармацыйныя і рэйдавыя групы, даводзіцца інфармацыя, якая заўсёды будзе актуальная. Аднак трэба разумець, што пытанне бяспекі – асабістая справа кожнага з нас, і ў гэтых пытаннях дробязяў не бывае. Інтэрнэт-прастора становіцца небяспечнай не толькі з-за атак кібер-махляроў, але і з-за мэтанакіраваных спробаў дэстабілізацыі настрояў у нашым грамадстве замежнымі апанентамі. Для гэтай мэты ў несяброўскіх да нас краінах працуюць цэлыя службы. Наша задача ў гэтай сітуацыі – на любую інфармацыю глядзець крытычна і аб’ектыўна, не давяраць без доказаў, не ісці за навязанымі поглядамі, верыць у сябе, сваю справу, рэгіён, краіну.

Удзельнікі сельскага сходу атрымалі буклеты па пажарнай бяспецы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

9 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

9 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

10 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

11 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

12 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

14 часов ago