Маладзёжны праект БРСМ “Адкрытыя дэбаты “Выбірай.by!” будзе доўгатэрміновым. Аб гэтым паведаміў сёння першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” Андрэй Белякоў у час анлайн-канферэнцыі “Маладзёжныя трэнды сучаснай Беларусі” на сайце БЕЛТА.

“Гэты праект, безумоўна, не скончыцца 11 кастрычніка. Мы плануем, што ён будзе паўсюдным і пройдзе на ўсіх узроўнях. Дарэчы, адзін са слоганаў дэбатаў “Узброены інфармацыяй – значыць карысны”. Важна разумець, што праз асваенне новай інфармацыі можна прыносіць карысць – сабе, сваёй сям’і, свайму населенаму пункту, сваёй краіне. Гэта, можа, гучыць крыху высакамоўна, але без гэтага нікуды. Нельга, не прыносячы карысці, думаць аб тым, як краіна будзе развівацца ў далейшым”, – сказаў Андрэй Белякоў.

Ён адзначыў, што адкрытыя дэбаты па сваёй сутнасці з’яўляюцца новым этапам “Адкрытага дыялогу”, у час якога моладзь мае магчымасць за круглым сталом абмеркаваць розныя пытанні і праблемы. Адна з задач праекта – навучыць маладых людзей аргументаваць свой пункт гледжання, даказваць сваю пазіцыю. У той жа час удзельнікі праекта атрымаюць вялікую колькасць інфармацыі, паколькі ў іх будзе магчымасць абмеркаваць розныя тэмы.

Немалаважна і тое, што ў дэбатах прымуць удзел эксперты. “Гэта людзі, якія шмат дабіліся ў сваёй кар’еры, якія могуць нечаму навучыць, даць ацэнку. Паколькі мэтай дэбатаў з’яўляецца не спрэчка, а ўменне даказаць свой пункт гледжання, выслухаць апанентаў, экспертаў, зрабіць высновы, зразумець свае памылкі і аб’яднацца”, – рэзюмаваў першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ”.

Logo BelTA

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации