Нядаўна калектывы арганізацый і прадпрыемстваў раёна папоўніліся маладымі спецыялістамі – выпускнікамі каледжаў і ВНУ нашай краіны.
У Дзятлаўскім лясгасе іх адразу чацвёра, працуюць у Вензавецкім, Новаяльнянскім, Ахонаўскім і Гезгалаўскім лясніцтвах, спасцігаюць лясную навуку на практыцы, пад куратарствам старэйшых таварышаў вучацца хутка і дакладна выконваць пастаўленыя задачы, даглядаць лес, весці дакументацыю.
Малады майстар лесу Новаяльнянскага лясніцтва Максім Ярмак прыехаў да нас са Смаргоншчыны. За паўгода работы ў раёне паспеў не толькі ўвайсці ў курс справы, але і шчыра палюбіць дзятлаўскія лясы.
– Выбар прафесіі – з дзяцінства, калі часцяком хадзілі ў лес па грыбы і ягады з татам і старэйшым братам, – расказвае малады спецыяліст. – Як скончыў школу, падаў дакументы ў Полацкі дзяржаўны лясны каледж, там прайшоў скарочаную праграму навучання за тры з паловай гады.
Гарпасёлак Наваельня, дзе над дамамі ўзвышаюцца велічныя сосны, уразіў тады яшчэ старшакурсніка Максіма Ярмака з першага погляду. Пасля месяца практыкі ў лясніцтве захацелася вярнуцца сюды зноў, ужо на пастаянную працу. Паспрыяў гэтаму рашэнню і калектыў падраздзялення, які прыняў новага спецыяліста ў сваю каманду са спагадай і падтрымкай.
У Наваельні маладому майстру лесу дапамаглі знайсці жыллё, выдаткі на якое кампенсуе лясгас, выплацілі “пад’ёмныя”. Як бонус у рабоце – прыгожая прырода і свежае паветра штодзень.
За тэорыю малады чалавек удзячны полацкай “альма-матар”, практыцы навучылі старэйшыя калегі – майстры лесу Новаяльнянскага лясніцтва Уладзімір Сідорчык, Аляксандр Баковіч, Уладзімір Ненартовіч.
– У добрым калектыве і працуецца выдатна, – дзеліцца ўражаннямі Максім Ярмак. – Я нават паспеў паўдзельнічаць сёлета ў рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”, чым вельмі ганаруся.
Працоўны дзень майстра лесу пачынаецца ў 8 гадзін раніцы з разнарадкі, далей – у лес для выканання пастаўленых кіраўніцтвам задач. У выхадныя – адпачынак, аднак у пажаранебяспечны перыяд раз на два тыдні выпадаюць дзяжурствы па ахове лесу.
У райцэнтры малады чалавек паспеў пабываць за гэты час некалькі разоў, характарызуе Дзятлава як сімпатычны невялікі гарадок. У свой вольны час ён любіць гуляць па вуліцах Наваельні, атрымліваючы асалоду ад краявідаў. Дадому Максім ездзіць нячаста: адлегласць немалая, хоць дабірацца на маршрутным аўтобусе нескладана. Праз некаторы час ён плануе зарабіць сродкі на ўласны аўтамабіль і паглядзець усю Беларусь.
Згодна з размеркаваннем на першым месцы працы Максім Ярмак будзе працаваць два гады, але лічыць гэты тэрмін толькі пачаткам.
– Работа з лесам цікавая і перспектыўная, за паўгода ў лясніцтве зразумеў: гэта сапраўды маё. Таму планую прадоўжыць працаваць па спецыяльнасці, атрымаць вышэйшую адукацыю ў гэтай галіне, – кажа ён.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…