Шырокі і разнастайны свет, у якім мы жывём. Немагчыма на Зямлі адшукаць дзвюх аднолькавых дзяржаў, як немагчыма адшукаць на ёй двух аднолькавых людзей.

І ў кожнага чалавека на планеце ёсць краіна, якую ён лічыць сваёй Радзімай. Мая Радзіма – Беларусь, я – беларуска і ганаруся гэтым.

Кожны грамадзянін павінен ведаць сваё мінулае. Я ўпэўнена, без мінулага няма сучаснасці, а без гэтага – будучага. А мая Радзіма – краіна са шматвяковай гісторыяй.

Уся гісторыя чалавецтва – гэта своеасаблівы банк памяці. Адбываецца змена пакаленняў, і менавіта гісторыя выступае ў ролі пасрэдніка.  Здабытыя ёю веды ў мінулым становяцца неабходным элементам у будучыні, яны неабходныя ў духоўнай культуры, у якой заўсёды маецца гістарычная аснова.

У розныя часы на нашу зямлю прыходзілі заваёўнікі. І ў першую чаргу імкнуліся знішчыць помнікі літаратуры і культуры. “Знішчыць нашы ўсе сляды, каб не ведалі і ўнукі, хто такія іх дзяды” – пісаў Якуб Колас.

Творы мастацкай літаратуры дапамагаюць сваёй блізкасцю да рэальных падзей усвядоміць галоўную ісціну жыцця. Без ведання мінулага  нельга стварыць будучыню. Чалавек здольны ствараць новае, маючы багаж вопыту за плячыма. І толькі абапіраючыся на прыклады пакаленняў, можна цвёрда трымацца і памнажаць здабыткі.

Самае страшнае для любой краіны і яе грамадзян – гэта вайна. І ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, на жаль, мы праз гэта прайшлі. Велізарны ўрок з гэтага вынесла не толькі наша дзяржава, але і іншыя краіны. Бо самае бессэнсоўнае – гэта гібель нявінных людзей. У Другой сусветнай вайне загінуў кожны чацвёрты, і мы павінны гэта памятаць. Тым каштоўней для нас, грамадзян, мір і імкненне да яго ўмацавання.

Але мір і спакой павіны быць таксама ў сэрцах і душах людзей.

Я, як грамадзянін сваёй краіны, хай яшчэ і непаўнагадовы, імкнуся ўнесці свой невялікі ўклад. Я старанна вучуся, актыўна ўдзельнічаю ў грамадскім жыцці школы і класа. І мне б вельмі хацелася, каб у будучыні не толькі я ганарылася сваёй краінай, але і краіна мной!

Адно з маіх захапленняў – гэта студыя “Мелодыя душы”, тэатр роставых лялек. Мы выступаем з канцэртамі не толькі перад мясцовымі жыхарамі, але і ездзім у іншыя гарады і вёскі нашай краіны. Мастацтва дапамагае стварыць цудоўную і казачную атмасферу, узняць настрой, зацікавіць гледачоў.

Для таго, каб дзяржава квітнела, яго грамадзяне, па меншай меры, павінны  жыць яго ідэямі і каштоўнасцямі, яны павінны быць гатовыя адстойваць сваю дзяржаўнасць і яе ўнікальнасць. Дзяржава павінна існаваць для народа, яго інтарэсаў і каштоўнасцяў, падтрымліваць у ім волю, творчыя парывы і пачынанні. Тады яго развіццё пойдзе па тым творчым шляху, якое з’яўляецца найлепшым для яго грамадзян. Грамадзяне ў сваю чаргу павінны займацца дзейнасцю, адпаведна сваёй прафесіі і прызванню. Такім чынам, калі кожны будзе заняты сваёй справай і выконваць яе максімальна эфектыўна, то і дзяржава будзе квітнець.

А перад сучаснай моладдзю сёння стаіць важная задача: назапашваючы вопыт, памнажаць здабыткі для стварэння квітнеючай Беларусі. Моладзь – гэта будучае краіны.

У беларускай моладзі добрыя перспектывы. Любы малады чалавек можа развіць свае таленты, добрыя спецыялісты патрэбны ў розных сферах. Можна выбраць любую прафесію, важна ўбачыць у сабе талент і пры старанні дабіцца ажыццяўлення сваёй мары.

Мінулае вучыць нас, як жыць сёння. Пароль неўміручасці, гарантыя і падмурак будучага – памяць пра мінулае, веданне яго. Я лічу, што гістарычная памяць мае немалое значэнне ў нашым жыцці, адыгрывае важную ролю ў станаўленні чалавека, развіцця ў ім асобы. Неабходна памятаць мінулае, таму што, страціўшы яго, мы рызыкуем страціць і будучыню.

Інга ПАЎЛЮЧЫК,
навучэнка сярэдняй школы №1 горада Дзятлава

 

administrator

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

4 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

5 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

19 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

19 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

19 часов ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

20 часов ago