Тэма тэлефонных махлярстваў і злачынстваў у ІТ-сферы ўжо “набіла аскоміну”, аднак жыхары Дзятлаўшчыны па-ранейшаму становяцца ахвярамі такіх зламыснікаў.
Самая частая схема падману, калі чалавеку тэлефануюць і прадстаўляюцца супрацоўнікам праваахоўных органаў. У час размовы ў месенджарах “Viber”, “Telegram” і іншых з просьбай “аказаць дапамогу следству” махляр схіляе грамадзян да пераводу грашовых сродкаў на розныя рахункі, у выніку чаго даверлівыя людзі застаюцца без значных сумаў, часам нават бяруць для гэтага крэдыты.
Кожны карыстальнік банкаўскіх картак павінен ведаць і захоўваць элементарныя правілы:
– не адказваць на званкі з-за мяжы;
– не перадаваць трэцім асобам інфармацыю, якая тычыцца карт-рахунка і інтэрнэт-банкінга;
– калі ў адносінах да вас была выкарыстана падобная спроба махлярства, неадкладна тэлефануйце ў міліцыю.
Аляксей КЛОК,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…