Гэтыя вядомыя словы з песні ў выкананні Вахтанга Кікабідзэ вельмі падыходзяць да героя нашага аповеду, 90-гадовага юбіляра з аграгарадка Вензавец Франца Герасімчыка.

Ён пражыў поўнае выпрабаванняў, стратаў і любові, цікавае і насычанае жыццё. Нават цяпер, у сваім паважаным узросце, паціху вядзе гаспадарку, чытае прэсу і з радасцю сустракае гасцей.

У дзень юбілею ў межах праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” да мужчыны прыехала віншавальная “брыгада” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ў саставе Ганны Харлінскай, Ірыны Бакшук і баяніста Івана Кашко. Разам з імі да імянінніка завітаў сябар і былы калега па калгаснай рабоце, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. У гэты дзень, акрамя добра знаёмых “Цячэ вада ў ярок” і “Каліны”, гучала музычнае пажаданне “Сто лят”, юбіляр з удзячнасцю прымаў віншаванні ў вершах і прозе, памятныя падарункі ад сяброў і знаёмых, дзяліўся фактамі сваёй біяграфіі.

Жыццёвая гісторыя Франца Паўлавіча пачынаецца, як народная казка. У вёсцы Зарэчча, што на Шчучыншчыне, жыла-была сям’я. Было ў бацькі тры сыны, усе добрыя, працавітыя, дружныя, Франц – малодшы з іх. Яму было ўсяго 6 гадоў, калі загінула маці, а калі споўнілася 13, не стала бацькі. Для трох маладых людзей, якія так рана засталіся сіротамі, апекуном, сябрам і дарадцам стаў настаяцель мясцовага касцёла: ён дапамог юнакам не разгубіцца і знайсці правільную жыццёвую дарогу.

Нягледзячы на ўсе складанасці, усе браты сталі дастойнымі людзьмі, уступілі ў дарослае жыццё і разляцеліся па Гродзеншчыне, кожны ў сваім напрамку. Сярэдні брат заснаваўся ў Шчучыне, старэйшы ажаніўся і пераехаў у Міроўшчыну. Там, гасцюючы ў брата, на танцах у Нямковічах Франц сустрэў свой лёс, будучую жонку Ганну Ціхановіч.

У хуткім часе ўтварылася новая сям’я, нарадзіліся дочкі Ірына і Марына. Напачатку жылі ў Дэмбраве Шчучынскага раёна, а калі дочкі падраслі, вырашылі пераехаць на Дзятлаўшчыну. Герасімчыкі ўладкаваліся працаваць у калгас “Чырвоны Кастрычнік”, атрымалі ад арганізацыі дом і ўвесь свой працоўны стаж прысвяцілі сельскай гаспадарцы. Франц Паўлавіч быў намеснікам старшыні па кормавытворчасці, Ганна Вікенцьеўна – галоўным бухгалтарам. Працуючы ў калгасе, мужчына не пакідаў самаўдасканалення, паспеў скончыць дзве ВНУ: атрымаў адукацыю кіраўніка ў Вышэйшай партыйнай школе і спецыяльнасць заатэхніка ў Гродзенскім аграрным універсітэце.

Як і ўсе невыпадковыя ў сваёй прафесіі людзі, аддавалі любімай справе ўсіх сябе, нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак не пакінулі яе.

Заўжды побач, у згодзе і падтрымцы. Разам на працы, дзе было так мала выхадных, у нядзелю абавязкова разам з дзецьмі ў касцёл, калі-нікалі – у горад, адкуль вярталіся з абноўкамі і гасцінцамі.

Дзеці ўзгадваюць, што ў сям’і заўжды шмат працавалі, трымалі хатнюю гаспадарку. Ляжаць не было калі: адпачывалі, выязджаючы па грыбы і ягады.

– Наш дзядзька Янак, які жыў у Міроўшчыне, служыў пры касцёле, добра ведаў Біблію і вучыў нас, таму было заўсёды цікава ездзіць да яго ў госці, – успамінае дачка імянінніка Марына Францаўна. – Мама з татам усё жыццё ездзілі ў касцёл, пакуль мама была з намі.

Нядаўна Ганны Вікенцьеўны не стала, усяго паўгода не дачакалася яна брыльянтавага юбілею іх сумеснага жыцця. Але сумаваць у гэты дзень Францу Паўлавічу не дазволілі: у бацькоўскі дом прыехалі дочкі і ўнук юбіляра, каб разам адсвяткаваць, чарговы раз выказаць словы любові і бязмежнай удзячнасці свайму дарагому чалавеку.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в Дятлово

12 сентября в 13-50 на линию «101» поступило сообщение о том, что в городе Дятлово…

11 часов ago

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

12 часов ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

2 дня ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

2 дня ago