Мабільныя датчыкі кантролю скорасці будуць устаноўлены на трасах М5 (Мінск – Гомель) і М3 (Мінск – Віцебск) у Мінскай вобласці ў гэтыя выхадныя – 13 і 14 лютага, паведамілі БЕЛТА ў СЗАТ “Бяспечныя дарогі Беларусі”.
Так, 13 лютага камеры ўстановяць на 31-м км дарогі М5 і 52-м км трасы М3, 14 лютага – на аўтадарозе М5 у тым жа месцы, на М3 – 43-і км.
Таксама сталі вядомы месцы ўстаноўкі мабільных спідкамаў у Мінскай вобласці на наступным тыдні:
15 лютага – на 52-м км трасы М5, на 451-м км – на дарозе М1 (Брэст – граніца з Расіяй);
16 лютага – на М4 (Мінск – Магілёў) – 21-ы км, дарога М1 – 451-ы км;
17 лютага – на М3 (43-і км) і на М5 (31-ы км);
18 лютага – на М4 (21-ы км) і М3 (52-і км);
19 лютага – на М4 (21-ы км) і М1 (451-ы км).
СЗАТ “Бяспечныя дарогі Беларусі” створана для праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі Адзінай сістэмы фотафіксацыі парушэнняў правіл дарожнага руху і маніторынгу дарожнага сітуацыі. У 2012 годзе ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга сістэмы па фотафіксацыі перавышэнняў скораснага рэжыму. Цяпер па краіне ўстаноўлена ўжо больш за 200 стацыянарных датчыкаў кантролю скорасці.