Categories: Падзеі

М. Лянцэвіч, дырэктар Дзятлаўскагна філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства: «Шукаем новыя рашэнні»

Нядаўна Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства ўзначаліў Мікалай Пятровіч Лянцэвіч. Напярэдадні юбілею спажывецкай кааперацыі карэспандэнтка газеты цікавілася ў новага кіраўніка пра рабочыя планы.

— Мікалай Пятровіч, вы ўзначалілі адну з буйнейшых арганізацый раёна. На якія накірункі ў рабоце збіраецеся звяртаць асаблівую ўвагу?

— Лічу, што акцэнт неабходна зрабіць на такія пытанні, як павышэнне якасці абслугоўвання людзей, забеспячэнне закупу ў насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі, мадэрнізацыю кааператыўных прадпрыемстваў, нарошчванне экспарту тавараў і паслугаў. Важнае патрабаванне часу — атрымліваць і мець у наяўнасці ў гандлёвай сетцы тавары айчынных вытворцаў, у тым ліку вырабляць іх пад уласнай маркай і рэалізоўваць па канкурэнтных цэнах.

— На што збіраецеся зрабіць акцэнт для развіцця мясцовай кааперацыі?

— Асноўныя накірункі развіцця гандлёвай галіны сёлета — гэта павышэнне ўзроўню абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку жыхароў малых населеных пунктаў, дзе адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка, а таксама ўдасканаленне работы гандлёвых аб’ектаў у аграгарадках, асваенне сучасных метадаў і формаў гандлёвага абслугоўвання.

— Ці чакаць жыхарам раёна ў далейшым новых формаў работы, тавараў, паслугаў?

— Плануем адчыняць вузкаспецыялізаваныя гандлёвыя аб’екты па рэалізацыі нехарчовых (магазіны-склады будаўнічых матэрыялаў) і харчовых тавараў, у тым ліку сезонных.

Працуем над удасканаленнем маркетынгавай стратэгіі, скіраванай на стымуляванне продажаў: з пастаўшчыкамі адпрацоўваем магчымасці правядзення гандлёвых акцый са зніжкамі; актывізуем дробнарознічны гандаль у вяснова-летні перыяд, гандаль на рынках, у месцах адпачынку, дачных кааператывах.

Першыя крокі ў выкананні новых патрабаванняў часу ўжо зроблены. Сёлета прыярытэтамі ў рабоце сталі жорсткая эканомія і выкананне мерапрыемстваў па энергазберажэнні, апераджэнне росту вытворчасці працы над ростам заработнай платы, павышэнне эфектыўнасці работы, забеспячэнне насельніцтва высакаякаснымі таварамі ў шырокім асартыменце пры высокім узроўні абслугоўвання. Мы збіраемся задзейнічаць усе рэзервы для ажыццяўлення пастаўленых мэтаў. Упэўнены: каб дасягнуць поспехаў, не варта шукаць апраўданняў складаным сітуацыям, гэты час найлепш выкарыстаць для пошуку варыянтаў вырашэння праблем.

Гутарыла І. СТЫРНІК

НА ФОТАЗДЫМКУ: дырэктар Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства М. П. Лянцэвіч.

Фота І. СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

18 часов ago