На тэрыторыі Дзятлаўскага лясгаса з 2 па 9 красавіка прайшоў Тыдзень лесу. За час яго правядзення пасаджана больш за 49,5 тысяч маладых дрэваў на плошчы 11, 4 гектара.
Сіламі работнікаў лясной гаспадаркі сумесна з удзельнікамі добраахвотнай акцыі сабрана смецце ў лясных масівах на плошчы 109,5 гектара.
На тэрыторыі Казлоўшчынскага лясніцтва ў квартале № 178 зроблена дапаўненне раней пасаджаных культур на плошчы 0, 7 гектара.
У Вензавецкім лясніцтве яго работнікамі і вучнямі СШ №1 і №3 горада Дзятлава папоўнена новымі дрэвамі алея Памяці, якая была закладзена ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ачышчаны экалагічная сцяжынка і дэндрапарк.
На тэрыторыі Рудаяварскага лясніцтва каля вёскі Вялікая Воля добраўпарадкавана тэрыторыя, прылеглая да месца пахавання загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў.
У час акцыі добраўпарадкаваны 7 дэндрапаркаў, якія размешчаны на тэрыторыі лясніцтваў.
Усяго ў Тыдні лесу-2016 на Дзятлаўшчыне прынялі ўдзел 316 чалавек.
Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі работнікі Дзятлаўскага следчага камітэта. У Вензавецкім лясніцтве яны пасадзілі саджанцы дрэваў на плошчы 0, 5 гектара.
Работнікі Дзятлаўскага раёна электрычных сетак і работнікі Дзятлаўскага энерганагляду сумесна з Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў час Тыдня лесу прыводзілі ў належны санітарны стан лясы Наваельнянскага і Ахонаўскага лясніцтваў.
Актыўнымі ўдзельнікамі Тыдня лесу сёлета сталі вучні і работнікі Вензавецкай, Наваельнянскай, Дварэцкай і іншых школ раёна.
Кіраўніцтва Дзятлаўскага лясгаса выказвае ўсім удзельнікам добрахвотнай акцыі словы ўдзячнасці і спадзяецца на далейшае цеснае супрацоўніцтва па добраўпарадкаванні нашых лясоў.
І. СКВАРЧЫНСКІ,
намеснік дырэктара Дзятлаўскага лясгаса
Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…
З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…
Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…
Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…
Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…