Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы зрабіць візіт у Венесуэлу, каб надаць імпульс развіццю двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час перагавораў з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у пашыраным складзе.

“У нас створаны тры сумесныя камісіі. Яны не збіраліся некалькі гадоў для таго, каб вырашаць праблемы. Мы з Прэзідэнтам дамовіліся, што ў лістападзе ў Мінску збяром сумесную беларуска-венесуэльскую камісію. Я падключуся да вырашэння гэтых праблем, і мы намецім у лістападзе канкрэтны план дзеянняў па вырашэнні пытанняў, якія ўзніклі ў нашых адносінах. Я гатовы прыляцець у Венесуэлу, мы з Прэзідэнтам яшчэ раз разгледзім гэты план і зацвердзім яго”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пры распрацоўцы такога плана ні ў якім разе нельга спыняць работу па іншых напрамках.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации