Categories: Падзеі

Лукашэнка разлічвае, што маладое пакаленне зберажэ і прымножыць дасягненні сучаснай Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што маладое пакаленне зберажэ і прымножыць дасягненні цяперашняга. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў рамках акцыі «Нашы дзеці».

«Ведаю, вы разумныя, наглядальныя і разумееце, што на Зямлі не ўсе вашы равеснікі могуць вось так прыйсці да Прэзідэнта на ёлку, пабываць на школьнай ёлцы, у бацькоў на прадпрыемствах атрымаць падарункі. Далёка не ўсе. Ёсць шмат месц на нашай планеце, дзе дзеці не проста галадаюць, а паміраюць ад голаду. Я гэта гавару, каб мы з вамі аб гэтым помнілі; калі мы гэта будзем помніць, мы будзем шанаваць і мінулае, і сучаснае, будзем ствараць лепшую будучыню. Гэта вельмі важна, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мы стараемся, каб вы не толькі ганарыліся сваёй Радзімай, але і збераглі яе, прымножылі тыя дасягненні, якія дастануцца вам ад цяперашніх пакаленняў. Гэта самая вялікая мая мара, і я думаю, вы абавязкова яе рэалізуеце».

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што, збіраючыся на гэту пераднавагоднюю сустрэчу, успамінаў свае дзіцячыя гады. «Яны былі шчаслівыя, таксама як і ваша дзяцінства. Многія праблемы, цяжкасці, якія дзеці тады адчувалі, мы ўбачылі толькі на адлегласці, пражыўшы шмат гадоў. Было шмат недзіцячых клопатаў, была цяжкая праца — такі час быў. Але ў нас і ў вас было адно агульнае — мы заўсёды з заміраннем сэрца чакалі гэта свята, Дзеда Мароза, які абавязкова павінен прыйсці і прынесці падарункі», — расказаў Прэзідэнт.

Вядома, заўважыў ён, падарункі, якія дарылі дзецям у тыя гады, адрозніваюцца ад сучасных. «Але, кажуць, не важна, які падарунак, важна ўвага. І сёння мы, дарослыя, вы гэта бачыце, наколькі можам, спрабуем рабіць вам падарункі, асабліва напярэдадні Новага года. Так, мы жылі ў іншы час, сёння час змяніўся, змяніліся і цацкі. Тады былі простыя, не ўсім даступныя, сёння гэта добрыя цацкі, якія развіваюць дзяцей. І мы ганарымся, што змаглі сваім дзецям стварыць такое жыццё, пры якім яны будуць мець такія цудоўныя цацкі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, як для любога з бацькоў яго дзіця — самае лепшае, так і для Прэзідэнта — дзеці яго краіны самыя прыгожыя і разумныя. «Вы ўсе мае дзеці, за якіх я адказваю. І я ганаруся гэтым», — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сёння дзеці захоплены рознымі гаджэтамі, і гэта непазбежна для сучаснага чалавека. Але Прэзідэнт параіў ім часцей адрывацца ад камп’ютараў, бываць на свежым паветры, каб бачыць усё, што адбываецца навокал, не толькі праз інтэрнэт. «Так вы будзеце багацей, прыгажэй, сучасней. Так вы не страціце сваю ідэнтычнасць. Вы людзі і павінны валодаць чалавечымі эмоцыямі. На жаль, усяго гэтага камп’ютар даць не можа», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што для дарослых няма лепшага падарунка, чым шчаслівыя вочы і ўсмешкі на тварах дзяцей. «Мы жывём і працуем дзеля гэтага. Верым, што, калі настане час, вы гэтак жа будзеце радавацца шчаслівым вачам сваіх дзяцей», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў маленькіх гледачоў з надыходзячым Новым годам і пажадаў ім захаваць веру ў дабро, чысціню душы і шчырае стаўленне да людзей, а таксама здзяйсненні ўсіх жаданняў. Навагодняе дабрачыннае свята стала цэнтральнай падзеяй акцыі «Нашы дзеці». На галоўную ёлку краіны былі запрошаны больш за 2,3 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак 8-14 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У іх ліку дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці, якія выхоўваюцца ў апякунскіх сем’ях, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў, дзеці з сем’яў бежанцаў, навучэнцы — пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце.

У час свята дзецям паказалі маляўнічае казачнае музычна-сцэнічнае шоу «Выкрадальнікі часу, або Як выратаваць Новы год» у выкананні лепшых творчых калектываў краіны. Дзецям уручылі навагоднія падарункі ад Прэзідэнта Беларусі.

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago