Эфектыўнасць работы праваахоўнікаў павінна ацэньвацца па рэакцыі насельніцтва, а не па статыстыцы. Такое меркаванне сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі Следчага камітэта выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што статыстыка адлюстроўвае вынік дзейнасці праваахоўнікаў і можа служыць для аналізу яе эфектыўнасці. Але галоўнае – гэта рэакцыя насельніцтва, перакананы Прэзідэнт. “Нам не патрэбна паказуха”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён заклікаў праваахоўнікаў “проста быць народнымі людзьмі”.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы паўтарыў сваё патрабаванне да міліцыі і іншых сілавых структур рабіць усё неабходнае для павышэння свайго іміджу ў насельніцтва, каб падабацца людзям, хоць гэта і няпроста.

Прэзідэнт запатрабаваў, прымяняючы ўсе формы і метады, даказваць, што праваахоўнікі носяць пагоны, каб абараніць людзей.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации