Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пазітыўная дынаміка, якая намецілася апошнім часам у дыялогу з ЕС, прывядзе да поўнай нармалізацыі адносін. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрага замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Мы павінны ўзняць іх на якасна новы ўзровень, які адпавядае інтарэсам абодвух бакоў», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з-за геаграфічнага месцазнаходжання і аб’ектыўных прычын адносінам з Еўрапейскім саюзам надае асаблівае значэнне. «Сітуацыя ў рэгіёне, агульныя выклікі і пагрозы патрабуюць цесных кантактаў і пошуку сумесных рашэнняў, — сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. На яго думку, перспектыўнымі могуць стаць сумесныя інфраструктурныя праекты ў сферы транспарту, энергетыкі, іншых сфер эканомікі, а таксама ў развіцці дагаворна-прававой базы.
Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…
Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…
11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…
У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…
Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…
Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…