Любую справу трэба пачынаць з сябе

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”  у  аздараўленчым летніку “Эколаг”, што працуе ў Гезгалаўскай сярэдняй школе, быў вызначаны адзіны тэматычны дзень, прысвечаны Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя пад дэвізам “Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца Зямля”.

Перад выхаванцамі летніка выступіў дырэктар школы Эдуард Ненартовіч , які закрануў праблемы сучаснага грамадства, звязаныя з парушэннем экалагічнага балансу ў прыродзе, пытанні захавання рэдкіх відаў жывёл і раслін у дзяржаўных запаведніках Беларусі. Дзеці паглядзелі  і абмеркавалі відэафільм аб Ліпічанскай пушчы, якая з’яўляецца ландшафтным заказнікам і гонарам Дзятлаўшчыны і славіцца магутнымі дубровамі, узрост якіх дасягае  500 гадоў.

У час экскурсіі ў Гезгалаўскае лясніцтва выхаванцы пазнаёміліся з прафесіямі лясной гаспадаркі і даведаліся, якое значэнне мае мясцовае лясніцтва для свайго раёна, вобласці і краіны ў цэлым. Наведвальнікам нагадалі аб правілах паводзінаў у лесе, расказалі пра шкоднікаў лесу, паказалі, як вядзецца відэаназіранне.

Акрамя гэтага, дзеці навялі парадак на тэрыторыі летніка  і школы. На кветніках выхаванцы высадзілі каля 20 петуній і 50 аксамітак, ачысцілі тэрыторыю стадыёна і берагі мясцовага возера ад смецця, а вырабы з прыроднага матэрыялу, зробленыя іх рукамі, не толькі ўпрыгожылі інтэр’ер лагера, але і падарылі другое жыццё сухім галінкам і расліннасці.

У час адпачынку на прыродзе пад цёплым сонейкам дзеці прачыталі апавяданне пра значэнне жывых арганізмаў у экалагічным ланцужку, упэўніліся ў тым, што ўсё ў гэтым свеце ўзаемазвязана, у ім няма нічога лішняга. Зразумелі, як цудоўна дыхаць свежым паветрам і бачыць вакол сябе парадак і чысціню.

У выніку выхаванцы летніка ўнеслі свае прапановы па абароне навакольнага асяроддзя ў сваёй мясцовасці, бо любую справу трэба пачынаць з сябе.

Людміла ШПАКАВА,
дырэктар летніка “Эколаг” Гезгалаўскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

45 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago