Той ліпеньскі дзень 1964 года запомніцца мне на ўсё жыццё.

Гэта час басаногага дзяцінства і бестурботнасці, час паходаў па грыбы і ягады, час купання ў рэчцы Пад’яварка, гульні з сябрамі ў час летніх канікулаў. Але ёсць падзеі, якія сёння ацэньваюцца зусім па-іншаму, якія застаўляюць задумацца аб лёсах людзей, пра якіх ты не ведаў.

Жыхары вёскі Руда Яварская 30 ліпеня 1964 года былі ўстрывожаны невыпадкова. Былі розныя меркаванні, былі перажыванні, была спагада і жалоба. Міхаіл Янушкевіч, цяпер адзін са старажылаў сярод жыхароў вёскі, успамінае, што “… у гэты дзень я быў на падворку мясцовай бальніцы, калі пачуў моцны роў самалёта, які ляцеў на нізкай вышыні. Затым пачуўся выбух”. І цяпер, калі прайшло ўжо 58 гадоў, пашанцавала даведацца, што здарылася, чаму адбылася катастрофа баявога савецкага самалёта, якая закончылася гібеллю лётчыка?

“979-ы знішчальны авіяцыйны полк у саставе 95-й авіядывізіі 26-й паветранай арміі Беларускай ваеннай акругі ў 1964 годзе размяшчаўся ў Шчучыне. “На ўзбраенні знаходзіліся рэактыўныя самалёты-знішчальнікі МіГ-19 С. У гэты час праходзілі тактычныя вучэнні па перахопу ўмоўнага праціўніка на малых вышынях, – успамінае 85-гадовы палкоўнік у адстаўцы Леанід Яфімавіч Карпаў (цяпер жыве ў горадзе Гродне – аўт.). – Прыкладна ў 13 гадзін 30 ліпеня 1964 года для перахопу ўмоўнага праціўніка ў паветра было паднята звяно знішчальнікаў МіГ-19 С. Вядучым звяна быў ваенны лётчык 2-а класа Уладзімір Крычмар, яго вядомым з’яўляўся лётчык Барыс Гарабец (воінскае званне Леанід Карпаў не запомніў – аўт.). Здавалася, што стаяла добрае бязвоблачнае надвор’е, але шэрая смуга зніжала бачнасць да аднаго кіламетра.

Першапачаткова цэль не ўдалося знайсці. Палёт працягваўся на малых вышынях з мінімальнай для МіГа хуткасцю. Наземныя радары не змаглі дакладна ўстанавіць месца знаходжання самалёта Іл-28 з суседняга палка, які з’яўляўся мішэнню для перахопу. І раптам, вылятаючы са смугі, лётчыкі ўбачылі перад сабою мішэнь. Гарабец рэзка адвярнуў у бок, а капітан Крычмар, імкнучыся не сутыкнуцца з самалётам Іл-28, пацягнуў ручку кіравання самалётам на сябе да адказу. Самалёт узляцеў вертыкальна ўверх, але з-за вялікага “вугла атакі” машына “ўвайшла ў штопар”. Лётчык зрабіў усё магчымае, каб выраўняць палёт самалёта. Гэта адбывалася каля населенага пункта, і з апошніх сіл, надаўшы самалёту гарызантальнае палажэнне, пілот накіраваў яго далей ад жылых пабудоваў жыхароў вёскі. Гэта расказаў пасля палёту Барыс Гарабец”.

Самалёт упаў у калгасны сад, не даляцеўшы да гумна і хаты Часлава Бароўскага прыкладна 100 метраў. Яму было тады 11 гадоў, але ў памяці засталася жудасная карціна падаючага самалёта: “На месцы падзення самалёта стаяў дым. Мы кінуліся бегчы туды, але выбухі боепрыпасаў нас павярнулі назад. Праз некаторы час прыляцелі верталёты, з якіх выйшлі ваенныя на чале з генералам. Нас блізка не дапусцілі, але было бачна, як з кабіны самалёта дасталі абгарэлае цела лётчыка. Яго паклалі ў белую тканіну і аднеслі ў верталёт. Рэшткі самалёта хутка забралі ваенныя, а месца падзення машыны зараўнялі.”

Хто ж ён, капітан Уладзімір Крычмар, які выратаваў вёску ад разбурэння, а самае галоўнае, што цаной свайго жыцця не дазволіў загінуць мірным жыхарам? Дзякуючы архіўным матэрыялам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, пашанцавала даведацца пра некаторыя старонкі жыцця загінулага лётчыка.

Уладзімір Міхайлавіч Крычмар нарадзіўся 1 чэрвеня 1930 года ў горадзе Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад) у сям’і служачага. Бацькі хутка пераехалі ў Маскву. У 1947 годе ён закончыў 7 класаў сярэдняй школы № 665 і паступіў на вучобу ў Маскоўскі авіяцыйны прыборабудаўнічы тэхнікум імя С. Арджанікідзэ. У час вучобы пачаў займацца ў гарадскім аэраклубе. У 1951 годзе Уладзімір Крычмар быў накіраваны на вучобу ў ваеннае лётнае вучылішча горада Навасібірска. Затым быў перавод у 810-ы вучэбны полк Чугуеўскага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў, а пасля яго заканчэння ў 1953 годзе лётчык быў накіраваны для праходжання ваеннай службы ў Беларускую ваенную акругу. Званне “Ваенны лётчык 2-а класа” прысвоена ў 1959 годзе. Налёт за год складаў больш за 114 гадзін пры норме налёта ў 80 гадзін. У канцы красавіка 1961 года Крычмар быў пераведзены ў Качынскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаў у якасці інструктара. У сакавіку 1962 года яго чакаў чарговы перавод у Беларускую ваенную акругу, у горад Шчучын на пасаду старшага лётчыка 979-а знішчальнага палка. У той час ён ужо быў у званні капітана.

Надзейнай асновай і пастаяннай падтрымкай для яго былі родныя, сям’я. Бацька Уладзіміра Крычмара працаваў у Маскве, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 па 1945 год. Ён памёр пасля цяжкай хваробы ў 1956 годзе. Маці Уладзіміра – Надзея Іванаўна, нарадзілася ў сялянскай сям’і, украінка. Працавала ў сельскай гаспадарцы, на заводзе, у сферы бытавых паслуг. Уладзімір Крычмар ажаніўся на рускай дзяўчыне Ізабэле Зубаковай у 1954 годзе. У гэтым жа годзе яна закончыла вучобу ў Гродзенскім педінстытуце. У маладой сям’і нарадзіліся сын Аляксандр і дачка Алена. На час гібелі капітану Крычмару было 34 гады. 1 жніўня 1964 года загінулы лётчык быў пахаваны з армейскімі ўшанаваннямі на гарадскіх могілках у Гродне.

У лётчыкаў ёсць добрая запаведзь, як памяць аб тых, хто здзейсніў свой апошні палёт: “Лётчыкі не гінуць – яны адлятаюць назаўсёды…”. Іх адляцела вельмі шмат, але мы абавязаны іх помніць і дзякаваць ім за падараванае нам жыццё на зямлі. Подзвіг Уладзіміра Крычмара, які загінуў на Дзятлаўскай зямлі, – гэта прыклад мужнасці, годнасці служэння сваёй Радзіме, адданасці сваёй справе. Апошні палёт Уладзіміра Крычмара падобны палёту “ў вечнасць” у 1966 годзе ваеннага лётчыка 1-а класа, падпалкоўніка, Героя Беларусі Уладзіміра Карвата. Гэта памяць аб выдатных лётчыках Лідскай авіябазы, Героях Беларусі: 33-гадовым лётчыку 1-а класа, маёры Андрэю Нічыпорчыку і 22-гадовым ваенным лётчыку 3-а класа, лейтэнанце Мікіце Куканенку, якія здзейснілі свой бессмяротны палёт у маі 2021 года.

У Шчучыне каля тэрыторыі базіравання расфарміраванага ў ліпені 1989 года 979-а знішчальнага авіяцыйнага палка ўзвышаецца памятны знак, на які нанесены імёны лётчыкаў, якія загінулі ў мірны час пры выкананні службовых абавязкаў. Сярод іх імя Уладзіміра Міхайлавіча Крычмара.

Аповед падрыхтаваны на падставе матэрыялаў, якія прадастаўлены Цэнтральным архівам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўдзячнасць за супрацоўніцтва і дапамогу вядучаму спецыялісту ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна – старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, палкоўніку запасу Валянціну Аляксеевічу Абухаву, старшыні Шчучынскай раённнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, падпалкоўніку ў адстаўцы В. П. Лешчанка і афіцэрам, якія служылі разам з Уладзімірам Крычмарам.

Міхаіл ЛУК’ЯНЧЫК,
краязнаўца

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

13 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

13 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

14 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

14 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

15 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago