Не для каго не сакрэт, што настаўнік з’яўляецца ўніверсальным спецыялістам і выконвае шмат рознай работы: праводзіць урокі і бацькоўскія сходы, прымае ўдзел у выхаванні падрастаючага пакалення, клапоціцца аб тым, каб кожны з яго вучняў стаў сапраўдным чалавекам.

Адным з такіх людзей з’яўляецца былы настаўнік Казлоўшчынскай сярэдняй школы Вячаслаў Пятровіч Казак, які адначасова выкладаў і фізічную культуру, і французскую мову.

Нарадзіўся ён у французскім горадзе Ланс у далёкім 1933 годзе. Маці Вячаслава была полькай, працавала на ферме, бацька –беларус, рабіў шахцёрам. Першыя два класы хлопчык скончыў у французскай школе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны пачалася рэпатрыяцыя, і сям’я Казакоў, у якой гадаваліся ўжо двое сыноў, у ліку яшчэ 600 грамадзян тагачаснага СССР параходам была прывезена ў Адэсу. Праз год з-за дрэнных умоваў пражывання і праблем з харчаваннем яны вырашылі ехаць да дзеда ў беларускую вёску Галынь, на сваю малую радзіму. Менавіта там хлопчык пайшоў у трэці клас і працягнуў навучанне.

У школьныя гады Вячаславу цяжка давалася руская арфаграфія. На матэматыцы ён быў адным з лепшых, а на ўроках фізкультуры яму не было роўных: юнак віртуозна валодаў футбольным мячом і хутчэй за ўсіх прыбягаў да фінішу на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.

Любоў да спорту і жаданне прывучаць дзяцей да актыўнага ладу жыцця паспрыялі таму, што пасля заканчэння школы малады чалавек паступіў у Гродзенскі тэхнікум фізкультуры. Калі да канца вучобы заставаўся адзін год Вячаслава Пятровіча прызвалі ў армію. Лёс не пераставаў выпрабоўваць маладога чалавека: падчас службы ён даведаўся, што тэхнікум фізкультуры ў Гродне больш не існуе, былому навучэнцу прыслалі даведку з ацэнкамі за два гады вучобы. Гэта не спыніла Вячаслава Пятровіча – пасля дэмабілізацыі ён пачаў працаваць настаўнікам фізічнай культуры ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе. Нягледзячы на незакончаную адукацыю, малады педагог з самага пачатку быў прыкладам для сваіх вучняў: стараўся надаць увагу кожнаму, займаўся з дзецьмі ў вольны ад вучобы час, падтрымліваў рабят на ўсіх спартыўных спаборніцтвах.

У той час у Казлоўшчынскай школе не хапала настаўнікаў па замежнай мове. У сувязі з гэтым, Вячаслаў Пятровіч ў 1960 годзе вырашае паступіць у Маскоўскі інстытут замежных моваў на завочнае аддзяленне. Калі вучыўся на трэцім курсе, акрамя фізічнай культуры пачаў выкладаць французскую мову. Універсальны настаўнік з нецярпеннем чакаў новага навучальнага года, быў вельмі працавіты. Прыходзіў у школу з самай раніцы, дамоў вяртаўся познім вечарам. Невялікі перапынак рабіў паміж першай і другой зменай, калі жонка Ала Пятроўна прыносіла гарачы абед у настаўніцкую. Яна таксама працавала педагогам, выкладала гісторыю. Разам яны выгадавалі дачку, маюць унучку. Варта адзначыць, што яны працягнулі справу сваіх бацькоў і сталі настаўнікамі.

Вячаслаў Казак адпрацаваў педагогам 45 гадоў і лічыць, што сапраўдны настаўнік павінен любіць сваю працу і з цеплынёй адносіцца да дзяцей.

Напрыканцы сустрэчы Вячаслаў Пятровіч сучаснай моладзі пажадаў спакойнага жыцця і мірнага неба над галавой, і як ён калісьці, пастаянна імкнуцца да новых ведаў і ніколі не спыняцца на дасягнутым.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

12 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

12 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

12 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

14 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

14 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

15 часов ago