Падзеі
1 min read
558

Лён любіць паклон

2 сентября, 2017
0

Сёлета ў Дзятлаўскім раёне было пасеяна 1260 гектараў лёну-даўгунцу. Лён выцераблены на усёй плошчы і льняная саломка разаслана для вылежкі пад жнівеньска-вераснёўскімі росамі. Cельгаспрадпрыемствы раёна, якія ўсе без выключэння па настойлівай рэкамендацыі сёлета пасеялі лён – ад 45 да 60 гектараў – выконваюць чарговую тэхналагічную аперацыю: абарочванне стужак льняной саломкі для раўнамернай яе мацэрацыі (вылежвання). Наблізіліся да палавіны планавага аб’ёму работы КСУП “Русь-Агра”, “Хвінявічы”, ААТ “Граніт-Агра”. Дварэцкі льнозавод, які забяспечаны спецыяльнай тэхнікай непараўнальна лепш, выканаў абарочванне на 650 гектарах (на 1 верасня) з 810.Абарочванне стужак льняной саломкі на палетку КСУП “Русь-Агра”. За рулём абарочвальніка Юрый Паўлусенка. А вось і праблема. Траспарцёр “зажаваў” невыраўненую ленту. Дапамагчы могуць толькі чалавечыя рукі. Рукі дапамаглі. Паехалі далей. Тым часам на зерняскладзе сельгаспрадпрыемства з прыгожаю назваю “Залатая горка” дапрацоўваецца льняное семя.

Фота Б. ВАРНЫ.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации