У Гродне па вуліцы Крамко адбыўся пажар у шматпавярховым жылым доме.
Ачаг узгарання знаходзіўся на балконе кватэры, якая размешчана на чацвёртым паверсе. Ратаўнікам удалося не дапусціць распаўсюджання пажару ў пакоі. Агнём пашкоджана маёмасць на балконе, закураны сцены і столь.
Прычынай пажару стаў непатушаны акурак, кімсьці нядбайна кінуты з вышэйразмешчаных кватэр.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Стоит почитать: