Падзеі
1 min read
351

Лячэнне валасоў

24 декабря, 2017
0

Раскошныя валасы — лепшае ўпрыгажэнне чалавека. Яны сведчаць аб добрым стане арганізма.

Аднак валасы могуць і “захварэць”: з’яўляюцца паслабленне і выпадзенне валасоў, запаволены рост, себарэя, перхаць. Гэтыя праблемы могуць быць выкліканы імунным або генетычным парушэннем, захворваннем залоз унутранай сакрэцыі і органаў стрававання, а таксама калі чалавек доўгі час знаходзіўся ў стрэсавым стане.

Пры праблеме выпадзення валасоў праводзіцца дыягностыка. Яна ўключае ў сябе агульнае абследаванне, лабараторныя і спецыялізаваныя абследаванні. Толькі пасля гэтага прызначаецца лячэнне. Не варта чакаць станоўчых вынікаў пасля некалькіх дзён правядзення тэрапіі. Лячэнне валасоў з’яўляецца доўгім працэсам і займае ад 6 да 18 месяцаў.

Неабходна сістэмная тэрапія, выкарыстанне сродкаў лячэбнай касметыкі, спецыялізаваных ласьёнаў, увядзенне ў скуру галавы мезатэрапеўтычных кактэйляў. Для паляпшэння кровазвароту выкарыстоўваюць фізіятэрапеўтычныя працэдуры.

Кацярына ЯКАЎЧЫК,
доктар-дэрматавенеролаг, касметолаг Дзятлаўскай ЦРБ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации